Беларуская нізанка: майстар-кляса

29 красавіка, нядзеля
12:30 па поўдні

майстар-клас Нізанка_1_w1024

Згуртаваньне Беларусаў Канады
запрашае ўсе ўзросты й узроўні
на майстар-клясу па беларускай нізанцы!

Вядоўца: Ірына Варабей

Кошт: $15 (матэрыялы ўключаныя)

Адрэса: 524 St.Clarens Ave., Toronto

Пытаньні й рэгістрацыя: 416-876-8603 Вера

Advertisements
Categories: Абвесткі

Прэм’ера спэктаклю “Вуліца Геніюш”

14 красавіка, субота
7 вечара

Poster6(1)

Чытаць далей…

Categories: Абвесткі

Святкаванне 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі ў Атаве

2018/03/15 1 comment

 

11 сакавіка 2018 года, ў цудоўны сонечны дзень,  у Атаве адбылося святкаванне стагодняга юбілею абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Cвята прайшло крыху раней за афіцыйную дату 25 сакавіка, і таму можна лічыць наша святкаванне было адным з найпершых у чарзе афіцыйных свят, прысвечаных гэтай важнай гістарычнай даце ў жыцьці беларускага народа.

Беларусы Атавы пачалі падрыхтоўку да свята яшчэ на пачатку снежня 2017 года, калі сябры Атаўскага аддзела Згуртавання беларусаў Канады і сябры Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Канадзе распрацавалі план свята. Чытаць далей…

Categories: Articles, Падзеі

Беларусь: Схаваная гісторыя старажытнай краіны

(прэс-рэліз)

100-гадовы юбілей абвяшчэньня незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) будзе адзначацца 11 сакавіка 2018 года у цэнтральным будынку Канадыйскага парламента. Свята арганізавана Атаўскім аддзелам Згуртаваньня Беларусаў Канады, якое з пачатку 1948 года абядноўвае канадыйцаў з беларускімі каранямі, а таксама Беларускім інстытутам навук і мастацтваў у Канадзе. Святкаваньне будзе адбываццца з 12.00 да 16.00 гадзін. На ім будуць прысутнічаць запрошаныя госьці: мэр горада Аттавы, Джым Ватсон, сябра канадыйскага парламента Чандра Арыя, лідэры і прадстаўнікі латвійскай, літоўскай, польскай, украінскай дыяспар у Аттаве. Чакаецца звыш 100 удзельнікаў.

Чытаць далей…

Дзень Волі ў Таронта – 100 гадоў БНР [Увага! Іншая адрэса!]

УВАГА! Зьмененая адрэса сьвяткаваньня!

 

25 сакавіка, нядзеля
11:30-15:00
City of Toronto Archives, Atrium
255 Spadina Rd, Toronto

poster Dzen Voli 2018-2a

Згуртаваньне Беларусаў Канады
запрашае далучыцца да сьвяткаваньня

100-годзьдзя
Беларускае Народнае Рэспублікі

 

11:30-15:00 НОВАЯ АДРЭСА: City of Toronto Archives, Atrium
255 Spadina Rd, Toronto

Сьвяточная імпрэза і канцэрт, фуршэт па заканчэньні

Уваход вольны, але пажадана пацьвердзіць свой удзел загадзя

Кантакты:
facebook: https://www.facebook.com/ZBK.Toronto/
Алена Лявончанка 647.283.9791
Зьміцер Эльяшэвіч 416.389.5881

 

 

Categories: Абвесткі

Урачыстае святкаваньне 100-годдзя БНР у Атаве

 

Праграма святкавання

Дарагія сябры!

Атаўскі аддзел Згуртаваньня беларусаў Канады і Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Канадзе шчыра запрашаюць вас на ўрачыстае святкаваньне вялікай гістарычнай падзеі ў жыцьці беларускага народа

100-годдзя абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі

100-гадовы юбілей БНР будзе адзначацца 11 сакавіка 2018 года, у нядзелю, з 12.00 да 16.00, у сьценах канадыйскага парламента:

Parliament Hill, Centre Block, Commonwealth Reading Room, 237С.map

Уваход на свята свабодны. Ахвяраваньні вітаюцца.
 
Папярэдняя праграма прыкладаецца. Для дзяцей будзе арганізаваны стол з гульнямі.
 
Каб своечасова трапіць на сьвята трэба быць на ўваходзе ў парламент раней для праходжаньня праз службу бясьпекі і мець з сабой дакумент са здымкам.

Бліжэйшыя паркінгі без аплаты ў нядзелю: World Exchange Plaza, City HallПросім вас загадзя паведаміць (пажадана да 1 сакавіка) ці збіраецеся вы і вашы сябры прысутнічаць на сьвяце.

Калі ласка разашліце гэта паведамленьне сваім сябрам.

Тэлефоны для даведак:

Наталія і Пётра Мурзёнкі – 613-680-1114

Юрась і Ўладзя Шамецькі – 613-686-5300

Сяргей Мазгавы – 613-790-7361

Categories: Падзеі

Запрашаем на прэм’еру кіно!

10 лютага, субота
6:00 вечара

kadr z TTT

Шаноўныя сябры!

Сьпеўны гурт “Яваровы людзі” запрашае Вас
на прэм’еру музычнага фільма-казкі

“То-то-то”,

якая адбудзецца ў суботу 10 лютага 2018 г.
у Беларускім грамадзкім цэнтры Таронта
(524 St. Clarens Ave.)
Пачатак а 18:00 гадзіне

Уваход вольны, але патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя –
дашліце эмэйл на адрас vkovaleva@hotmail.com
або пакіньце паведамленьне на тэл. 416-503-9527

Удзельнікаў чакаюць сюрпрызы і пачастункі.

Ахвяраваньні вітаюцца.

Categories: Абвесткі