Archive

Archive for the ‘Petitions’ Category

Дзень беларускай вайсковай славы

Vorsha1

Згуртаваньне Беларусаў Канады віншуе з гадавінай славутай перамогі пад Воршай!

У гэты дзень у 1514 годзе адбылася знакамітая Аршанская бітва, у якой беларуска-літоўскія войскі на чале з гетманам Канстантынам Астроскім разьбілі шматкроць пераважаючыя войскі Маскоўскага княства.

На вялікі жаль, сёлета маскоўскае войска ізноў ідзе на Беларусь, каб дэманстраваць сваю пагрозу сувэрэнітэту Беларусі й яе суседзяў падчас вайсковых вучэньняў “Запад-2017”. Згуртаваньне Беларусаў Канады зьвярнулася да Істапашаноўнай Хрысьціны Фрылянд, Міністра замежных спраў Канады, з заклікам пільна сачыць за разьвіцьцём падзеяў і прадухіліць якія-кольвек спробы аншлюсу Беларусі Расеяй пад прыкрыцьцём гэтых вучэньняў.

ЗБК выказвае шчырую падтрымку беларускім патрыётам, якія, нягледзячы на ўсе пагрозы рэжыму, выйшлі сёньня ў Менску і іншых кутках Беларусі, каб пратэставаць супраць прыходу расейскіх войскаў. Слава сапраўдным героям Беларусі, што гатовыя абараняць Бацькаўшчыну!

Advertisements
Categories: Petitions

Святкаванне  98-х ўгодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі ў Атаве

16-га красавіка 2016 года ў Атаве адбылося святкаванне  98-х ўгодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Святкаванне пачалося малітвай за Беларусь, якую прачытаў святар Беларускай Праваслаўнай Царквы епіскап Святаслаў.

З грунтоўным дакладам пра гістарычную ролю 25-га сакавіка, як Дня Беларускай Незалежнасці, выступіў старшыня атаўскага аддзелу Згуртавання Беларусаў Канады Пётра Мурзёнак. У свам дакладзе спадар Пётра Мурзёнак засяродзіў увагу на біяграфіях усіх старшынь Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, бо сёлетняе святкаванне Дня Абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі супала з 80-гадовым юбілеем дзеячай Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі спадарыні Івонкі Сурвіллы.

2

З шчырымі словамі падзякі і віншаваннямі  выступілі Старшыня Згуртавання Беларусаў Канады Зьміцер Эльяшэвіч, Старшыня Атаўскага адзела Згуртавання Беларусаў Канады Пётра Мурзёнак, прафесар універсітэта Ватерлоо Зіна Гімпелевіч,  гісторык Галіна Туміловіч і многія іншыя. Усе выступоўцы выказваліся павагу і ўдзячнасць за працу на карысць Беларусі, якую спадарыня Івонка робіць напрацягу ўсяго свайго жыцця. Жадалі  здароў’я, мужнасці і сіл, каб адметная дзейнасць спадарыні Івонкі працягвалася як мага болей. Спадарыня Івонка пракаментавала слайды, якія адлюстравалі цікавы і плённы жыццёвы шлях юбіляра.

1

Працягам сустрэчы стаў святочны канцэрт, прысвечаны спадарыне Івонке Сурвілла, ў якім прынялі ўдзел Валянціна Шаўчэнка, якая праспявала беларускія песні, адна з якіх – “Сцяг” на словы Ўладзіміра Некляева – найбольш уразіла сваёй шчырасцю і яскравасцю выканання; Юрась Шамецька прачытаў уласныя вершы;  класічны дуэт  Галіны Резаіпур (скрыпка) і Тэрэзы Бакус (фартепіано) выканаў п’есу Вагнера “Лісток з альбома”; дуэт “Кантабіле” выканаў папуры вядомых беларускіх песень у суправаджэнні слайдаў беларускіх краявідаў, падрыхтаваных (дарэчы, як і слайды аб жыцці спадарыні Івонкі)  Алесем Каралькевічам.  Канцэрт завяршыўся яскравым выступам фальклёрнага гурта пад кіраўніцтвам Віялеты Кавалёвай “Яваровы людзі”, які парадаваў гледачоў новым рэпертуарам беларускіх фальклёрных песен. Напрыканцы прысутнічыя доўга  яшчэ не разыходзіліся і спявалі беларускія песні пад акампанімент баяніста Юрася Жвалікоўскага, якія напаўнялі вечар пачуццём еднасці ў родным і непаўторным беларускім асяроддзі.

Categories: Petitions

80 год споўнілася АНАТОЛЮ ІВАНАВІЧУ ХРАНОЎСКАМУ

Анатоль Іванавіч Храноўскі – знакаміты дзеяч беларускай эміграцыі ў Паўночнай Амерыцы, справіў сёлета 80-гадовы юбілей. Анатоль Іванавіч Храноўскі нарадзіўся 3 сакавіка 1934 года ў Слоніме. Пасьля другой сусьветнай вайны разам з бацькамі вымушана апынуўся на Захадзе, а з 1949 года прыехаў у Манрэаль, Канада. У гэтым горадзе жыў увесь і толькі нядаўна перабраўся ў невялікі гарадок Саттон, што блізу граніцы са Злучанымі Штатамі.

hrenovsky

Анатоль Іванавіч Храноўскі мае цудоўную сям’ю, жонку Крыстыну, дачок, Ларысу і Алёну, і сыноў Антона і Рыгора. Сям’я ў жыцьці кожнага чалавека адыгрывае важнейшую роль. Сям’я ж Анатоля Храноўскага выключная яшчэ і ў тым, што прымала самы актыўны ўдзел у жыцьці беларусаў у Манрэалі і Квебеку, дзе лідэрам быў Анатоль Храноўскі. У першую чаргу, галоўным памочнікам Анатоля ва ўсіх беларускіх справах ёсьць ягоная жонка Крыстына. Дзякуючы ёй і Анатолю ў сям’і падтрымліваюцца беларуская мова, традыцыі і беларускі дух.

Калі казаць пра грамадскае жыцьцё Анатоля Іванавіча, то трэба ў першую чаргу сказаць, што ён з’яўляецца сябрам Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Па-другое, дзякуючы яго намаганьням 25 год таму назад (1989) было ўтворана Згуртаваньне Беларусаў у Квебеку, якое ён узначальваў увесь гэты час. Дзякуючы яго намаганьням беларусы былі прадстаўлены на розных значных падзеях і мерапрыемствах, дзе ўдзельнічалі людзі розных культур, што жывуць у Канадзе; у прыватнасьці арганізаваны беларускі куточак ў Saint Joseph Oratorium (Montreal), беларуская частка выставы ў музеі розных культур у Rawdon. Шмат было зроблена на карысьць беларускай справы – яднаньне беларусаў, арганізацыя сьвятаў і імпрэзаў, выданьне часопіса “ПРАМЕНЬ”, удзел у палітычных акцыях.

Categories: Petitions

Ялінка 2014

Categories: Petitions

Часопіс «САКАВІК», №4

Дарагія сябры!

Часопіс «САКАВІК» віншуе Вас з надыходзячымі сьвятамі – Калядамі, Новым 2014-м годам і зноў жа з Калядамі. Зычым шчасьця, здароўя і посьпехаў у Новым годзе. Да сваіх віншаваньняў далучаем кароткі зьмест чарговага нумара часопіса, які зьмешчаны 15 сьнежня на нашым вэб-сайце www.sakavik.net (часопіс «САКАВІК», №4, сьнежань 2013).

У сьвежым нумары Вы знойдзеце артыкул з творчай спадчыны прафесара Крукоўскага (16.10.1923 – 30.09.2013). Гэта відаць адзін з апошніх твораў беларускага філосафа, дзе ён разглядае праблемы цыклічнасьці сацыяльнага і культурнага развіцьця грамадства.
А. Згерскі яшчэ раз зьвяртаецца да аналізу стану беларускага грамадства і прыходзіць да высновы, што няма падстаў цьвердзіць пра нежыцьцяздольнасць беларускай нацыянальнай супольнасьці. У артыкуле В. Казловай праводзіцца аналіз дэталяў пагадненьня аб асацыяцыі Украіны і Еўрапейскага Саюза і магчымы уплыў рэалізацыі гэтага пагадненьня на Беларусь. Пётра Мурзёнак аналізуе параметры беларускай ментальнасьці, якія яшчэ не адпавядаюць ментальнасьці цывілізаваных краін. У чацвёртым нумары падаецца цікавая інфармацыя пра пачатак фестываляў арганнай музыкі ў Беларусі; пра першы з іх, які прайшоў у кастрычніку на Пастаўшчыне, распавядае адзін з арганізатараў фестываля, сп. Т. Стружэцкі.

На старонках вэб-сайта «САКАВІК» зьмешчаны таксама цікавыя матэрыялы з другіх крыніц, прысьвечаныя развіцьцю беларускасьці і беларускай культуры. Запрашаем на старонкі часопіса.
Будзем рады, калі Вам спадабаецца публікуемая інфармацыя і ў Вас узьнікне жаданьне падзяліцца ёю з Вашымі сябрамі.

 

Categories: Petitions

Згуртаванне беларусаў Канады адзначыла сваё 65-годдзе

1 снежня 2013 года беларусы Канады адсвяткавалі 65-годдзе старэння Згуртавання беларусаў Канады (ЗБК). Перад пачаткам святочнай часткі адбылася супольная малітва за душы ўсіх спачылых сяброў Згуртавання, а таксама ўдзельнікаў Слуцкага збройнага чыну.

Сёлета імпрэза праходзіла ў фармаце вялікага супольнага Дня Народзінаў. Да сяброў Згуртавання, што сабраліся ў вялікай залі ЗБК, звярталіся з віншаваньнямі прадстаўнікі беларускіх арганізацыяў з усяго свету. Адкрыў свята запіс святочнай прамовы  Прэзідэнта Рады БНР Івонкі Сурвіллы, у простым эфіры прагучалі віншаванні Змітра Дашкевіча (Малады Фронт), Паўла Севярынца (БХД), Управы МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, Ганны Сурмач (БАЗА) ды Хведара Нюнькі (Таварыства беларускай культуры, Вільня). Таксама ў запісе прагучалі віншаванні сябраў дыяспары ў Канадзе, якія не змаглі прысутнічаць: Марыі Ганько і Вольгі Грыцук.

Былі ўзгаданыя першыя гады па стварэнні ЗБК, калі паваенныя імігранты ахвяравалі літаральна апошнія цэнты і багата свайго часу, каб стварыць беларускі асяродак у далечыні ад Бацькаўшчыны. Былі прадэманстраваныя архіўныя дакументы: устаноўчыя паперы, першыя заявы аб уступленні ў Згуртаванне. Успаміналі ўсіх старшыняў ЗБК, іхны ўнёсак у агульную справу Беларушчыны.

Напрыканцы імпрэзы грамада паглядзела лекцыю айца Леаніда Акаловіча, прымеркаваную да 93-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну.

Па заканчэнні імпрэзы некаторыя сябры накіраваліся да консульства Украіны ў Таронта, каб выказаць сваю падтрымку братняму народу на мітынгу ўкраінскае дыяспары за еўрапейскі выбар Украіны.

 

65 zbk

Categories: Petitions

Вользе Грыцук – 90 гадоў

29 кастрычніка 2013 г. споўнілася 90 гадоў Вользе Грыцук – адной з актыўных
дзяячак беларускага руху ў Канадзе. Муж спадарыні Вольгі, Аляксей Грыцук,
быў выбітнай асобай беларускай дыяспары: гісторыкам, літаратуразнаўцам,
настаўнікам, старшынём Згуртаваньня беларусаў Канады. Сама Вольга Грыцук
выступіла адной з заснавальніцаў Згуртаваньня беларускіх жанчын Канады, а
потым узначальвала гэтую арганізацыю на працягу 18 гадоў.

2 лістапада 2013 сябры Галоўнай управы ЗБК і Рады парафіі сьв. Кірылы
Тураўскага наведалі спадарыню Вольгу ў Кінгстане (правінцыя Антарыё), дзе
яна жыве зь сям’ёй дачкі Юльяны. Вольга Грыцук, якая сама родам зь Дзісны,
шмат і цікава распавядала пра гісторыю жыцьця яе сям’і на Радзіме і потым у
эміграцыі, пра знаёмства з будучым мужам у Аўстрыі, пра іх супольнае жыцьцё
ў Канадзе. Госьці цёпла павіншавалі спадарыню Вольгу з 90-годзьдзем,
пажадаўшы ёй здароўя і доўгіх год жыцьця. Паэтка Вольга Іпатава, якая цяпер таксама жыве ў Канадзе, прыслала юбілярцы свой верш:

Сяклі навальніцы, і град, і свінец
Шлях ейны, даўгі і няпросты…
Ды верыць чамусьці не хочацца мне,
Што Вользе Грыцук – дзевяноста.

Яе каралеўскай паставы струна,
Яе далікатнасці цнота –
Як непадступнага замка сцяна,
Як гімна заключная нота.

Ёй вершы паэты складалі, але
Другія паклікалі высі.
Ляжыць у зямлі канадыйскай Алесь –
А словы яго засталіся.

Усё, што было, не растала , як дым –
Каханне, радзіма святая…
…Канада, у яркім уборы тваім
Як стужка яна залатая.

IMG_5929_1

Тры пакаленьня жынчын з роду Дамброўскіх – Грыцукоў –
Сафія(на партрэце) , Юльяна і Вольга

IMG_5934_2

Валянціна Шаўчэнка, Віялета Кавалёва, Юльяна Грыцук,
Натальля Колас і Юрка Шаўчэнка. У цэнтры – Вольга Грыцук

Categories: Petitions