Archive

Archive for the ‘Articles’ Category

Святкаванне 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі ў Атаве

2018/03/15 1 comment

 

11 сакавіка 2018 года, ў цудоўны сонечны дзень,  у Атаве адбылося святкаванне стагодняга юбілею абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Cвята прайшло крыху раней за афіцыйную дату 25 сакавіка, і таму можна лічыць наша святкаванне было адным з найпершых у чарзе афіцыйных свят, прысвечаных гэтай важнай гістарычнай даце ў жыцьці беларускага народа.

Беларусы Атавы пачалі падрыхтоўку да свята яшчэ на пачатку снежня 2017 года, калі сябры Атаўскага аддзела Згуртавання беларусаў Канады і сябры Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Канадзе распрацавалі план свята. Чытаць далей…

Advertisements
Categories: Articles, Падзеі

Беларусь: Схаваная гісторыя старажытнай краіны

(прэс-рэліз)

100-гадовы юбілей абвяшчэньня незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) будзе адзначацца 11 сакавіка 2018 года у цэнтральным будынку Канадыйскага парламента. Свята арганізавана Атаўскім аддзелам Згуртаваньня Беларусаў Канады, якое з пачатку 1948 года абядноўвае канадыйцаў з беларускімі каранямі, а таксама Беларускім інстытутам навук і мастацтваў у Канадзе. Святкаваньне будзе адбываццца з 12.00 да 16.00 гадзін. На ім будуць прысутнічаць запрошаныя госьці: мэр горада Аттавы, Джым Ватсон, сябра канадыйскага парламента Чандра Арыя, лідэры і прадстаўнікі латвійскай, літоўскай, польскай, украінскай дыяспар у Аттаве. Чакаецца звыш 100 удзельнікаў.

Чытаць далей…

Інтэрв’ю Старшыні Рады БНР сп. Івонкі Сурвілла

Цікавае інтэрв’ю, якое сп. Івонка Сурвіла дала беларускаму часопісу БОЛЬШОЙ

Categories: Articles

Кіраўнік дзіцячага клюбу беларускай мовы ў Таронта: “Для маленькіх беларускіх таронтаўцаў гэта не сумныя ўрокі, для іх гэта – жыцьцё”

З верасьня 2015 года ў Таронта пры падтрымцы Згуртаваньня беларусаў Канады і Беларускай Праваслаўнай Аўтакефальнай Царквы Сьв. Кірылы Тураўскага пачаў дзейнічаць дзіцячы клюб беларускай мовы і культуры «Размова».

Два разы на месяц дзеці прыходзяць у беларускі цэнтар, каб даведацца пра гістарычную радзіму, навучыцца пісаць і чытаць на матчынай мове, пагуляць з сябрамі.

razmova01_0

Чытаць далей…

Categories: Articles