Archive

Archive for the ‘Падзеі’ Category

ДЗЕНЬ ГЕРОЯЎ 2019! Субота, 16-га лістапада а 6:00 вечара

Беларускі грамадзка-рэлігійны цэнтар,

St.Clarens Ave 524, Toronto, M6H 3W7

Дарагія Сябры!

Згуртаванне Беларусаў Канады запрашае дзяцей і дарослых на

 ДЗЕНЬ ГЕРОЯЎ 2019! Субота, 16-га лістапада а 6:00 вечара  Праграма:

* Урачыстая частка, у якой прыме ўдзел Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла

* Нарысы з гісторыі беларускай Незалежнасці
* Вялікі спеўны сход – у першыню ў Таронта!

* Госці з Атавы – Прэзентацыя кнігі паэта Юрася Шамецькі “Непрадказальнае”  у суправаджэнні музыкальнага дуэта “Кантабіле”

* Кава/гарбата/пачастункі 

Уваход вольны, але ахвяраванні вітаюцца


Адрас: 524 St.Clarens Ave. Toronto

Даведкі па тэл.  416.876.8603

Facebook: @ZBK.Toronto

_ _ _

Згуртаванне Беларусаў Канады

Categories: Падзеі

Этна-гурт Тройца ў Канадзе

17-20 кастрычніка ў канадыйскім горадзе Таронта візітавала этна-трыа ”Тройца”. Гурт заснаваны ў 1994 г. вядомым зьбіральнікам фальклёру Іванам Кірчуком. У сучасны склад гурта таксама ўваходзяць барабаншчык Юры Паўлоўскі і гітарыст Юры Дзмітрыеў. За час свайго існаваньня гурт даў сотні канцэртаў  у шмат якіх краінах сьвету, у тым ліку ў Нямеччыне, Галяндыі, Аўстрыі, Вугоршчыне, Польшчы, Гішпаніі, Швайцарыі, Бельгіі, Партугаліі, Славеніі, Харватыі, Эстоніі, Летуве, Латвіі, Расеі Чылі, Малайзіі.

І, нарэшце, візітаваньне ў Паўночнай Амэрыцы з адзіным канцэртам у канадыйскім горадзе Таронта 18 кастрычніка. Візіту гурта папярэднічала шматмесячная інтэнсіўная рэкляма ў сацыяльных сетках. І вось 17 кастрычніка апоўдні разышлася навіна са здымкамі з аэрапорту Пірсан: ”Тройца”  ў Таронта!” 18 кастрычніка – знаёмства з месцам, дзе павінен адбыцца канцэрт, абсталяваньнем, музычнымі інструмэнтамі, праверка гуку.

Dоўгачаканы пятнічны вечар. У Таронта  прыбылі нашыя суродзічы з розных гарадоў Антарыё. У памяшканьні клюбу беларуская гамонка сотняў людзей. Прыўзьняты настрой у прысутных. У праграме этна-трыа гучалі сьпевы ”Русальная”, ”Вясельная Мар’я”, ”Шэльма”, ”Яблынь мая” ( карагодная), ”Семь чарак гарэлкі”, ”Зіма з Летам”, ”Купальская -Канапелька”, ”Мядзьведзь”, інш. Гэта трэба было бачыць, якоя карагоды вадзілі ў залі клюба пад сьпевы ”Тройцы”! Нязвычайная чаруючая музыка, нязвычайныя словы сьпеваў, нязвычайнае адзеньне Майстра, нязвычайныя адчуваньні аўдыторыі. Чаканьні спраўдзіліся.  Мары здзейсьніліся. Цуд здарыўся.
З выказваньняў аднаго з тых, хто пабываў на канцэрце: ”Падавалася, што ўся беларуская грамада правінцыі сабралася ў Моd Тheatre Club. Шыкоўнае выступленьне. Зацэньваю на дзесяць з дзесяці. Усе вельмі задаволены. Выдатнае дэманстрацыя нашага нацыянальнага мастацтва праз сучасныя формы выкананьня! Жыве Традыцыя! Жыве Беларусь!”

Наслухаўшыся ўражаньняў ад канцэртнае праграмы ”Тройцы” беларусы Вялікага Таронта, што ня мелі магчымасьці трапіць у Моd Тheatre Club у пятніцу, у сыботу 19 кастрычніка пацягнуліся ў даунтаун мегаполіса, дзе на Сэнт Клэрэнс авеню ў цагляным будынку Цэнтару мелася адбыцца сутрэча з легендарным гуртом. Парахвія Сьв. Кірылы Тураўскага (БАПЦ), Згуртаваньне Беларусаў Канады, Арт-Гасьцёўня ”Родны Край” і галоўны спонсар DK Transportation зарганізавалі сумесную з этна-трыа ”Тройца” сяброўскую вячэру, аўтограф-сэсію і прэзентацыю на тэму ”Магія Беларускага Фальклёру” ад лідара гурта Тройца” беларускага музыкі, кампазітара, фалькларыста, выкладчыка Івана Кірчука. 

Ягоная 45-хвілінная лекцыя літаральна зачаравала запоўненую залю Беларускага Цэнтару ў Таронта. Дзіўныя гучаньні, прадуцыруемыя разнастайнымі музычнымі інструмэнтамі, перамяжаліся сьпевамі незвычайных тэмбраў з багатаю гамаю гукавых адценьняў. Што прыемна было назіраць, нават звычайна гаманлівыя дзеткі, якіх бацькі з выхаваўчаю мэтаю прывялі с сабою й на гэты раз, глядзелі й слухалі не варухнуўшыся. Распаволены бадзёры стыль кіраваньня вечарынаю Ірыны Тоўсьцік спрыяў агульнаму настрою, раслабленасьці прысутных. 


Безумоўна, тую дзею, што мела месца ў прыгожы сыботні вечар ў Беларускай Хаце, трэба сапраўды бачыць і чуць, каб зацаніць хараство высокага майстэрства. Па сканчэньні монаспектаклю  больш за 70 удзельнікаў вечарыны стоячы працяглымі авацыямі шчыра дзякавалі  Івану Кірчуку, Юру Паўлоўскаму і Юру Дзмітрыеву.

Першаярах БАПЦ Архіяпіскап Сьвятаслаў, Старшыня Галоўнае Ўправы Алёна Лявончанка падзякавалі ўдзельнікам эта-трыа ”Тройца” за прыгожы расповед, музыку, сьпевы, за сьвята, падараванае Беларускай грамадзе ў Канадзе. Апрануты ў старажытныя літвінскія строі Алесь Кот выказаўшы колькісь добрых словаў у адрас ”Тройцы” ад імя прысутных ў залі удзельнікаў мастацкае вечарыны аддзякаў артыстам кнігамі, заўважыўшы, што прэзентуемыя выданьні з разраду тых, што ў Беларусі не друкуюцца з-за забароны. Кожны з сябраў этна-трыа атрымаў кніжкі  ”Беларускія фестывалі й выстаўкі ў Ню-Дзэрзі” Янкі Запрудніка,  ”Мова ў гісторыі беларускага пісьменства” (факсімільнае выданьне) Аўгена Калубовіча, ”Дэпутаты Незалежнасьці’ С. Навумчыка і Зянона Пазьняка ‘,  ”Палын-палын” Зянона Пазьняка. Асабіста кіраўніку ”Тройцы” Івану Кірчуку сталася ўручанаю кніга ”Тэрра Дэй” Зянона Пазьняка, а ўсяму гурту – чырвона-бел-чырвоны канадыйскі сьцяг.

Затым чарга да спадара Івана за аўтографамі, што ён пакідаў на аўдыёдысках і праграмках, прыкладзеных да набытых нашымі суродзічамі прыгожых з выяваю этна-трыа ”Тройца” маек. Узрушаныя ўбачаным і пачутым у гэты дзень людзі не разыходзіліся з Беларускага Цэнтару Таронта амаль да паўночы. Шэсьць гадзінаў прыемнага адпачынку, напоўненых разнастайна аранжыраваным артыстамі і арганізатарамі шоў, незабыўнымі уражаньнямі ад прафесійна выкананых мелёдыяў, легендаў, сьпеваў з нашае далёкае беларускае мінуўшчыны, сустрэчаў са знаёмымі, абмену думкамі за келіхам добрага віна й смачнаю ежаю.

Колькі пазітыву ўнесена ў жыцьцё нашых суродзічаў на Чужыне! Пачуцьцё дакрананьня да роднага, адчуваньне духоўнае сувязі з Бацькаўшчынай – тое, што так патрэбна нам эмігрантам, каб ня сканаць aд бяздухоўнасьці. Каб ня спраўдзілася сказанае аднойчы ў роспачы: ”У заможнай далечы, у духоўнай галечы душу беларуса лёс пакалечыў…”  

Рэспект і падзяка сябру беларускае суполкі ў Канадзе Зьміцеру Леановічу, хто больш за год таму ўзяўся за арганізацыю першага візітаваньня легендарнага этна-трыа ”Тройца” у Паўночную Амэрыку і давёў справу да лягічнага канца.

Алесь Кот

Categories: Падзеі

Вячэра з Троіцай

Categories: Падзеі

Канцэрт Троіцы ў Таронта 18 кастрычніка

Categories: Падзеі

Разклад мерапрыемстваў у Беларускім грамадзка-рэлігійным цэнтры, 2019-2020 сезон

Адрас: 524 St.Clarens ave, Toronto, M6H 3W7
У раскладзе магчымыя змены.
Каліласка, сачыце за нашым сайтам belaruscanada.org
а таксама за нашай старонкай на Fb https://www.facebook.com/ZBK.Toronto
Даведкі: zbk@belaruscanada.org,  416.876.8603
Categories: Падзеі

Адпачынак беларусаў Атавы на возеры Філіп

18 жніўня 2019 года беларусы Атавы адпачылі на цудоўным возеры Філіп (Philippe Lake)

Categories: Падзеі

Гармонія каляровай паэзіі Юрася Шамецькі

23 чэрвеня ў культурным жыцці беларускамоўнай Атавы (Канада) адбылася значная падзея – імпрэза з нагоды выхаду ў свет новага зборніка вершаў Юрася Шамецькі «Непрадказальнае». На сустрэчу з паэтам да яго ў госці прыйшлі шматлікія аматары паэзіі і проста сябры. Аўтар з натхненнем пазнаёміў слухачоў са сваім новым зборнікам.

«Непрадказальнае» Юрася Шамецькі – гэта пошук гармоніі ў жыцці, спроба звязаць супярэчлівыя і, на першы погляд, несумяшчальныя рэчы і рэчаіснасці: любоў да роднай Беларусі і зноўку пабудаванае жыццё ў Канадзе, успаміны дзяцінства і пульс сучаснасці, адарванасць ад матулінага вогнішча і шчырае канадыйскае асяроддзе.

Калі слухаць вершы Юрася, паступова прыходзіць пачуцце гармоніі, а супярэчнасці зліваюцца ў адну лёгкую і прыемную мастацкую прастору.

Чытаць далей…