Archive

Archive for the ‘Навіны’ Category

Памяці АНАТОЛЯ ІВАНАВІЧА ХРАНОЎСКАГА (3.03.1934 – 31.03.2020)

Анатоль Іванавіч Храноўскі, добравядомы дзеяч беларускай эміграцыі ў Паўночнай Амерыцы, пакінуў нас 31 сакавіка 2020 года. Анатоль Іванавіч Храноўскі нарадзіўся 3 сакавіка 1934 года ў Слоніме. Пасьля другой сусьветнай вайны разам з бацькамі вымушана апынуўся на Захадзе, а з 1949 года прыехаў у Манрэаль, дзе правёў найбольш актыўную частку свайго жыцьця. Анатоль Іванавіч Храноўскі пакінуў пасля сябе цудоўную сям’ю, жонку Крыстыну, дачок, Ларысу і Алёну, сыноў Антона і Рыгора, унукаў.

Анатоль Іванавіч Храноўскі 
(ля свайго дома ў Саттон, 2006)

Ён быў выключна працавітым і здольным чалавекам, больш таго – грунтоўным, меў сілы збудаваць дом і катэдж, адчыніць дзьверы для добрага жыцьця сваім дзецям. Сп. Анатоль Храноўскі быў чалавекам шырокай і шчодрай душы, надзелены богам і прыродай розумам, які яднаў яго разам з сям’ёй і з радзімай, што засталася за акіянам.
Калі казаць пра грамадскае, беларускае жыцьцё Анатоля Іванавіча ў Канадзе, то трэба ў першую чаргу сказаць, што ён быў сябрам Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. На мой погляд ім было зроблена настолькі шмат для беларускай справы ў Манрэалі, што ён меў адмысловае права, як ніхто іншы, быць у складзе нашага парламента і ўрада БНР на выгнаньні. У 1989 годзе ён арганізаваў Згуртаваньне Беларусаў у Квебеку, якое узначальваў на працягу 25 гадоў. Кожны год у Манрэалі адзначаліся Дні незалежнасьці БНР, куды таксама часам прыязджалі беларусы з Атавы і Таронта. Дзякуючы яго намаганьням беларусы былі прадстаўлены на розных значных падзеях і мерапрыемствах, дзе ўдзельнічалі людзі розных культур, што жывуць у Канадзе; у прыватнасьці пры яго непасрэдным удзеле і з яго ініцыятывы былі арганізаваны беларускі куточак ў Saint Joseph Oratorium (Montreal), беларуская частка выставы ў музеі розных культур у Rawdon.

Чытаць далей…

Categories: Навіны

Гармонія каляровай паэзіі Юрася Шамецькі

23 чэрвеня ў культурным жыцці беларускамоўнай Атавы (Канада) адбылася значная падзея – імпрэза з нагоды выхаду ў свет новага зборніка вершаў Юрася Шамецькі «Непрадказальнае». На сустрэчу з паэтам да яго ў госці прыйшлі шматлікія аматары паэзіі і проста сябры. Аўтар з натхненнем пазнаёміў слухачоў са сваім новым зборнікам.

«Непрадказальнае» Юрася Шамецькі – гэта пошук гармоніі ў жыцці, спроба звязаць супярэчлівыя і, на першы погляд, несумяшчальныя рэчы і рэчаіснасці: любоў да роднай Беларусі і зноўку пабудаванае жыццё ў Канадзе, успаміны дзяцінства і пульс сучаснасці, адарванасць ад матулінага вогнішча і шчырае канадыйскае асяроддзе.

Калі слухаць вершы Юрася, паступова прыходзіць пачуцце гармоніі, а супярэчнасці зліваюцца ў адну лёгкую і прыемную мастацкую прастору.

Чытаць далей…

Беларусь: Схаваная гісторыя старажытнай краіны

(прэс-рэліз)

100-гадовы юбілей абвяшчэньня незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) будзе адзначацца 11 сакавіка 2018 года у цэнтральным будынку Канадыйскага парламента. Свята арганізавана Атаўскім аддзелам Згуртаваньня Беларусаў Канады, якое з пачатку 1948 года абядноўвае канадыйцаў з беларускімі каранямі, а таксама Беларускім інстытутам навук і мастацтваў у Канадзе. Святкаваньне будзе адбываццца з 12.00 да 16.00 гадзін. На ім будуць прысутнічаць запрошаныя госьці: мэр горада Аттавы, Джым Ватсон, сябра канадыйскага парламента Чандра Арыя, лідэры і прадстаўнікі латвійскай, літоўскай, польскай, украінскай дыяспар у Аттаве. Чакаецца звыш 100 удзельнікаў.

Чытаць далей…

3-5 верасня 2016, 32-я Сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі

 

Poster_Ottawa 2016

Дарагія сябры!

Сардэчна запрашаем Вас на 32-ю Сустрэчу беларусаў Паўночнай Амэрыкі!

Чытаць далей…

Ґазэце «Беларус» – 65!

Bielarus-logo[1]Дарагі «Беларусе»!

Паважаныя сябры!

Галоўная Ўправа Згуртаваньня Беларусаў Канады, Рада Парафіі Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Таронта (БАПЦ) шчыра віншуюць вас з выдатнаю падзеяю – 65-годзьдзем выхаду ў сьвет першага нумару ґазэты.

Чытаць далей…

Categories: Навіны

Віншуем з Нобелеўскай прэміяй!

Сьвятлана Алексіевіч. Photo author: Elke Wetzig. http://creativecommons.org/licenses/by-sa/3.0/de/Дарагія сябры!

Галоўная управа Згуртаваньня беларусаў Канады шчыра віншуе сп. Сьвятлану Алексіевіч з Нобелеўскай прэміяй і зычыць ёй далейшых творчых посьпехаў.
Беларусы Канады вельмі рады за яе і адчуваюць вялікі гонар за нашу родную краіну.

Галоўная управа ЗБК

Categories: Навіны

Навагодняя песьня ад “Яваровых людзей”

Categories: Навіны, Падзеі

Віншаваньні ад Івонкі

ivonka

Categories: Навіны

Калядная паштоўка ад «Яваровых людзей»

Categories: Навіны

Зварот старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы

Дарагія Суродзічы,

Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі віншую Вас з нашым вялікім нацыянальным сьвятам, Днём Волі, калі наш народ, пасьля доўгага прыгнёту, абвясьціў сьвету, што ён таксама хоча быць гаспадаром на сваёй зямлі.

Дарагія Суродзічы,

Здабылі мы незалежнасьць 25 сакавіка 1918 году і зьбераглі дасюль ідэалы 25 сакавіка, нягледзячы на шматлікія перашкоды, таму што былі між намі героі, якія разумелі цану волі і бязьмежна любілі свой край і свой народ.

Гэтае маё Сакавіцкае прывітаньне хачу прысьвяціць аднаму з нашых сучасных герояў, з жыцьця якога варожы рэжым зьдзекуецца сёньня, — Сяргею Каваленку.

Што Сяргей дужы, адважны і патрыёт — мы даўно ведалі.

Толькі ворагі не адчулі радасьці, калі ён узьлез на калядную ялінку ў Віцебску зь Бел-Чырвона-Белым Сьцягам у руках. Гэтыя ворагі сёньня стараюцца яго зьнішчыць.

Словы, якія Сяргей перадаў нам праз жонку Алену, застануцца ў сэрцы кожнага беларуса.

Сяргей папрасіў, каб сьвяткавалі Дзень Волі зь Бел-Чырвона-Белымі Сьцягамі ў руках. Гэта будзе падтрымкай і для яго.

Ён заявіў, што дабрабыту ня можа быць без культуры, а падмуркам культуры зьяўляецца родная мова, і што трэба шанаваць свае нацыянальныя каштоўнасьці — гісторыю і мову.

Сяргей сказаў, што мы самі — наш беларускі народ — уратуем сваю краіну, і толькі тады падтрымаюць нас іншыя краіны. Таксама сказаў, што толькі беларускі народ можа дапамагчы яму выйсьці з гэтага цяжкага стану.

Дарагія суродзічы, не расчаруйма героя! Ён верыць у нашую беларускасьць і ў нашую мужнасьць. Ён верыць у свой народ і гатовы аддаць сваё жыцьцё дзеля гэтае веры. Будзьма годнымі героя! Як напісаў Антось са Слуцку: наша чарга дзейнічаць! Кожны чым і як можа. Дзесяць мільёнаў галасоў не застануцца без адказу!

Дык памажы нам Божа! Памажы Божа Сяргею Каваленку!

Жыве Беларусь!

Івонка Сурвілла, Старшыня Рады БНР.

Categories: Навіны