Archive

Archive for the ‘Аб’явы’ Category

Tribute to Liberty

Паважаная грамада!

Ад імя Галоўнае ўправы Згуртаваньня беларусаў Канады і Рады парафіі сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы заклікаем вас прыняць удзел ў зборы сродкаў на помнік ахвярам камунізму – Tribute to Liberty – які неўзабаве паўстане ў сталіцы Канады. Чытаць далей…

Advertisements
Categories: Аб'явы

Аднаўленьне Беларускага Крыжа ў Мідлэндзе

Паважанае спадарства!

Як вы ведаеце, 17 жніўня мы зьбіраліся, каб адрэстаўраваць Беларускі Крыж у Мідлэндзе. Былі праведзены кансультацыі са спецыялістамі, якія пацьвердзілі магчымасьць рэстаўрацыі, і каманда з 10 чалавек прыехала, каб за дзень скончыць гэтую справу – яшчэ раз вялікі дзякуй усім!

На жаль, калі праца пачалася, высьветлілася, што Крыж зусім прагніў, і трэба рабіць новы – калі ласка, паглядзіце здымкі, каб пабачыць стан, у якім знаходзіўся гэты помнік. Мы былі вымушаны дэмантаваць Крыж, таму што было немагчыма пакідаць яго ў такім выглядзе. Шчыра кажучы, ва ўсіх, хто быў у гэты час вакол Крыжа, сьціснула сэрца…

Але ж ёсьць і добрая навіна – новы Крыж ужо робіцца! Дзякуючы ўсім, хто ахвяраваў грошы на аднаўленьне Крыжа (асаблівае дзякуй Руслану Качаткову), працавітым рукам Юрася Шаўчэнкі і тэхнічнай падтрымцы Андрэя Бабко, Беларускі Крыж штодня набывае сваё новае аблічча. На здымке вы можаце пабачыць працэс ягонага стварэньня. У каго ёсьць жаданьне дапамагчы Юрасю – далучайцеся. Мы спадзяемся, што праз 2 ці 3 тыдні (21 ці 28 верасьня), наш Крыж зноў паўстане на сваім ранейшым месцы.

yura_rryj

Мы плянуем правесьці сьвяточнае асвячэнне Крыжа разам з Адміністрацыяй кляштара. Калі вы можаце і жадаеце прыняць удзел ва ўсталяваньні Крыжа ці ў сьвяткаваньні –тэлефануйце ці пішыце.

 

Валянціна Шаўчэнка, старшыня Згуртаваньня беларусаў Канады

416- 671-0746

Categories: Аб'явы

30-я сустрэча Беларусаў Паўночнай Амерыкі

Дарагія сябры!
Запрашаем Вас прыняць удзел у 30-й сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі, якая адбудзецца 1-3 верасня гэтага года ў Таронта. Гэтыя сустрэчы праходзяць рэгулярна раз на два гады, пачынаючы з 1952 года. На сустрэчу прыязджаюць беларусы з розных гарадоў Канады і ЗША, а таксама запрошаныя госці з Беларусі.
Праграма сустрэчы і дададковая інфармацыя (pdf-format):
Рэгістрацыйная форма(word-format):
 
Categories: Аб'явы

Дзень Волі – 2012

Categories: Аб'явы

Гурт “Яваровы людзі” распачаў новы сьпеўны сэзон!

Запрашаем да нас усіх, хто любіць сьпяваць беларускія песьні, іграць на музычных інструмэнтах альбо танчыць!
(Музычная адукацыя і пастаўлены вакал не патрабуюцца, галоўнае — жаданьне і пазытыўны настрой!)

Нашыя рэпэтыцыі адбываюцца штосерады ў памяшканьні Беларускага грамадзкага цэнтру ў Таронце:
524 St. Clarens Ave. (вельмі блізка ад станцыі мэтро “Lansdowne”)
Пачатак а 18:30, уваход заўсёды вольны

Увага:

На базе гурта “Яваровы людзі” ствараецца новы калектыў — камэрны вакальны ансамбаль.
Вакалісты і інструмэнталісты, паэты і кампазытары — далучайцеся!

Усе даведкі па тэлефоне 416-503-9527 (Віялета Кавалёва)

Таксама вы можаце наведаць нашыя інтэрнэт-старонкі:
http://javarovy-ludzi.livejournal.com
http://www.facebook.com/groups/220293878027703/

Чакаем сустрэчаў з Вамі на рэпэтыцыях і канцэртах!

 

Categories: Аб'явы