Archive
Беларускія сьпеўныя гурты “Яваровы людзі” і “Яваровы дзеці” запрашаюць новых удзельнікаў
Дні рэпэтыцыяў:
“Яваровы людзі” – аўторак
“Яваровы дзеці” – пятніца
Пачатак заняткаў а 18:30
Нашыя творчыя калектывы распачалі свой новы сэзон. Але і цяпер яшчэ ня позна далучыцца да дружнай каманды выканаўцаў!
Гурт “Яваровы людзі” – адзіны ў Таронта і Антарыё (цалкам магчыма, што і ўва ўсёй Канадзе) беларускі сьпеўны калектыў, які існуе ад 2001 году. Мы сьпяваем фальклёрныя песьні і танчым народныя танцы, выступаем у беларускіх суполках Таронта, Атавы і на інтэрнацыянальных фэстывалях, сьвяткуем народныя сьвяты (Купальле, Каляды, Гуканьне вясны, Багач і г.д.) і аднаўляем беларускія сямейныя абрады (Радзіны, Вясельле). Пад Новы год традыцыйна выпускаем калядныя “відэапаштоўкі”, якія глядзяць тысячы людзей у Беларусі і па ўсім сьвеце. Запісваем фанаграмы беларускіх песьняў і робім відэакліпы, выпускаем аўдыяальбомы і здымаем фільмы. Запрашаем у калектыў вакалістаў, танцораў, інструмэнталістаў і заўсёды будзем рады ўсім новым сябрам!
“Яваровы дзеці” – гэта дзіцячая група гурту “Яваровы людзі”. Дзіцячы гурт існуе ўжо некалькі гадоў, і за гэты час неаднаразова выступаў на розных імпрэзах і фэстывалях – як самастойна, так і разам з дарослымі “Яваровымі людзьмі”. У рэпэртуары беларускія дзіцячыя песьні і творы беларускага фальклёру, а таксама народныя танцы. Запрашаюцца дзеці ад 4 да 12 гадоў.
Праграма 32-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі
32-я Сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі
“Дыяспара: нацыянальная свядомасць і развіццё грамадзянскай супольнасці і культуры”
3-5 верасня 2016 года, Аттава, Канада
Lord Elgin Hotel, 100 Elgin St, Ottawa, ON K1P 5K8, (613) 235-3333
Мэмарыял ахвярам камунізму ў Атаве
Паважаныя сябры,
Просім Вас прыняць удзел у кароткім апытаньні наконт Мэмарыялу ахвярам камунізму, што плянуецца ў Атаве – Memorial to the Victims of Communism – Canada, a Land of Refuge. Апытаньне праводзіць Міністэрства Канадзкай Спадчыны (Ministy of Canadian Heritage).
http://pch.sondages-surveys.ca/s/Victims-Communism/?l=en
Згуртаваньне Беларусаў Канады падтрымала ідэю ўзьвядзеньня такога мэмарыялу некалькі гадоў таму і ахвяравала грашовыя сродкі дзеля гэтае мэты. Сёлета узьвядзеньне мэмарыялу апынулася пад пагрозай.
Ваш удзел у апытаньні вельмі важны. Апошні дзень удзелу ў абмеркаваньні – аўторак, 16 лютага.
Падтрымайма гэты значны і патрэбны для Канады праект!
Згуртаваньне Беларусаў Канады
Расклад заняткаў “Мовы нанова” на 7 лістапада
Мова нанова ў Таронта
7-га лістапада, субота 18:30
Паважанае спадарства!
Маем гонар запрасіць Вас і Вашых сяброў на першы занятак Мова Нанова ў Таронта.
Мова Нанова ў Таронта распачынае інтэрактыўныя заняткі беларускай мовы.
Мова Нанова – гэта новыя знаёмствы, новыя веды, цудоўнае баўленне часу ва ўтульным сяброўскім коле, а таксама гульні, віктарыны, спевы і танцы.