32-я Сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі

poster

Дарагія сябры!

Сардэчна запрашаем Вас на 32-ю Сустрэчу беларусаў Паўночнай Амэрыкі!

На Сустрэчы будуць абмяркоўвацца розныя пытаньні беларускага жыцьця і культуры, дзе ўдзельнікі будуць мець унікальную магчымасьць паслухаць выбітных лектараў і падзяліцца сваімі думкамі, удзельнічаць у багатай культурнай праграме.

Сустрэча будзе праходзіць упершыню ў сталіцы Канады – у гістарычнай, многанацыянальнай, прыгожай і ветлівай Атаве, у якой пражывае 900 000 жыхароў. Горад разьмешчаны на беразе маляўнічай ракі Атава.
Ніжэй падаём некаторыя дэталі Сустрэчы:

Дата:   3-5 верасьня 2016 года (5 верасьня, Дзень Працы ў ЗША і Канадзе).

Месца Сустрэчы: цэнтар горада, гістарычны гатэль Lord Elgin (http://lordelginhotel.ca).

Арганізатары: Згуртаваньне Беларусаў Канады (ЗБК), Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне (БАЗа).

Будзем рады ў хуткім часе бачыць Вас з сябрамі ў Атаве.
З павагай,

Ганна Сурмач, старшыня, БАЗА,

Зьміцер Ельяшэвіч, старшыня, ЗБК,

Пётра Мурзёнак, старшыня лякальнага арганізацыйнага камітэту, 613-680-1114

 


Dear Friends and Colleagues:

We cordially invite you to the 32nd Convention of Belarusians of North America.

The Convention will address various issues of Belarusian life and culture. Attendees will have a unique opportunity to listen to distinguished speakers, and share their views and perspectives, and to be involved in interesting cultural program.

Тhe Convention will take place this year for its first time in Canada’s nation capital — a historic, beautiful and welcoming Ottawa with over than 900,000 residents. The City is located along picturesque Ottawa River.
Please note the following details of the Convention:

Date:                September 3-5, 2016 (Labour Day weekend in the U.S. and Canada).

Location:        Ottawa downtown, Historic Lord Elgin Hotel (http://lordelginhotel.ca).

Organizers:    Belarusian Canadian Alliance, and Belarusan-American Association (BAZA).

Updates:         http://www.belaruscanada.org

Look forward to seeing you and your friends in Ottawa very soon.
Yours truly,

Hanna Surmach, Chair, BAZA

Dzimitry Elyashevich, Chair, Belarusian Canadian Alliance

Piotra Murzionak, Chair, Ottawa Local Organizing Committee, 613-680-1114

Праграма 32-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі

“Дыяспара: нацыянальная свядомасць і развіццё грамадзянскай супольнасці і культуры”

3-5 верасня 2016 года, Аттава, Канада

Lord Elgin Hotel, 100 Elgin St, Ottawa, ON K1P 5K8, (613) 235-3333

Праграма

3 верасня 2016 года, субота

12.00 – 17.00  Рэгістрацыя ўдзельнікаў, выстава карцін, мастацкіх вырабаў, сувеніраў, абмен і продаж кніг.

Рэгістрацыйны ўзнос 50 даляраў з асобы ўключае ўдзел у паседжаннях, бутэрброды, каву 3 і 4 верасня. Для студэнтаў і старэйшых – 40 даляраў.

13.00  – 14.00    Бутэрброды, кава

14.00         Адкрыццё  Сустрэчы. Вядучыя: А. Логвін (Аттава),  доктар С. Раманюк (Кліўленд).

14.10 14.40   “Нацыянальная ідэнтычнасць беларусаў: узаемаўплывы працэсаў у дыяспары і Беларусі”.  Алена Макоўская – кіраўнік Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, Мінск.

14.40 – 16.30     Дыскусія “Роль культуры і асветы ў развіцці грамадзянскай супольнасці беларусаў у замежжы”.

                             Прымаюцца папярэднія заяўкі на выступленні падчас дыскусіі (5-7 мінут).

16.30 – 16.40   Відэаслайды беларускіх краявідаў (А. Каралькевіч, дуэт “Кантабіле”) .

17.30 – 19.30      Водная прагулка па рацэ Аттаве (кошт – 25 даляраў).

20.00 – 22.00    Сустрэча з бардам Віктарам Шалкевічам (Гародня). Кафэ “Cock and Lion”, 202 Sparks St.,          плата за ўваход 20 даляраў.

4 верасня 2016 года, нядзеля

9.00 – 14.00   Працяг рэгістрацыі удзельнікаў, выстава карцін, мастацкіх вырабаў, сувеніраў, абмен і продаж кніг.

Рэгістрацыйны ўзнос 50 даляраў з асобы ўключае ўдзел у паседжаннях, бутэрброды, каву.                       Для студэнтаў і  старэйшых – 40 даляраў.

10.00 – 11.00      Афіцыйнае адкрыццё 32-й Сустрэчы. Пленарнае паседжанне.             

Вядучыя: Г. Сурмач (Нью-Ёрк), Д. Ельяшэвіч (Таронта)

  1. Гімны ЗША і Канады, “Малітва”;
  2. Благаславенне Святаслава Логіна, Архіяпіскапа Наваградзкага і Паўночна-Амерыканскага, Прадстаяцеля Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы;
  3. Прывітанне сп. І. Сурвілла, Прэзідэнта Рады Беларускай Народнай Рэспублікі;
  4. Прывітанні ад афіцыйных і грамадскіх арганізацый.

11.00 – 11.30     “The Persistence of Memory and Formation of Identity: Migration and the Homeland in Belarusian Experience. Паўліна Сурвілла  – прафесар, Waverly University, Iowa

11.40 – 12.10     “Беларусь: ад ВКЛ да сусветнай глабалiзацыi – якую спадчыну возьмем з сабою?”         Галіна Туміловіч – доктар, Carleton University, Ottawa

12.10 – 13.00    Дыскусія па дакладах і прыняццё рэзалюцыі

13.00 – 14.00   Бутэрброды, кава

14.00 -14.15    Агульны здымак

14.30 – 16.30   Эксурсія ў Канадыйскі парламент, Parliament Hill (уваход свабодны).

17.30 – 20.45   Святочны канцэрт і вячэра. Lord Elgin Hotel, 100 Elgin St, Ottawa (уваход – 60 даляраў з асобы)

21.00                 Northern Lights – Sound and Light Show, Parliament Hill (outdoors, уваход свабодны).

5 верасня 2016 года, панядзелак

9.00 -13.00    Наведванне музеяў Атавы (глядзіце старонку Attractions in Ottawa)

11.00 -15.00    “Да новых сустрэч!” Вершы Ю.Шамецькі і П. Мурзёнка (пачатак паэтычнай часткі ў 13.00), кава і прысмакі. Ля дома спадарства Н. і П. Мурзёнкаў,  11 Cramer Drive, Ottawa  K2H 5X2, tel. 613-680-1114.

Advertisements
%d bloggers like this: