Archive

Archive for 2020/08/29

Дзень чорнай стужкі ў Атаве

23 жніўня 2020 года адбылася цырымонія ўскладаньня вянка прадстаўнікамі дыяспар цэнтральных і усходне-еўрапейскіх краін да Нацыянальнага ваеннага мемарыяла ў Атаве (the National War Memorial).

Цырымонія была арганізавана Канадскім камітэтам цэнтральных і усходнееўрапескіх краін (CEECC, The Central and Eastern European Council in Canada) і узгоднена з Канадскім міністэрствам па справах ветэранаў. Камітэтб СЕЕСС, прадстаўляе інтарэсы калі 4 мільёнаў канадыйцаў, якія паходзяць з краін гэтых рэгіёнаў.

На цырымоніі прысутнічалі каля 30 асоб, якія прадстаўлялі дыяспары Беларусі, Венгрыі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Украіны, Чэхіі, Эстоніі. На пачатку  падзеі малітву прачытаў айцец Б. Генгало. На падзеі выступілі прадстаўнікі амбасад Латвіі, Літвы і Польшчы. З дакладам, прысвечаным 81-й гадавіне заключэньня Пакта Молатава-Рыбентропа, які даў пачатак Другой сусьветнай вайне, выступіў інжэнер А.Яблонскі ад польскай дыяспары. Ад беларускай дыяспары выступіў доктар П. Мурзёнак, які прадставіў грамадству палітычную сітуацыю ў Беларусі, якая склалася пасля прэзідэнцкіх выбараў-2020.

Пётра Мурзёнак,

старшыня Атаўскага аддзела ЗБК

Удзельнікі цырымоніі ускладаньня вянка каля Нацыянальнага ваеннага мемарыяла

 

Прамаўляе д-р П. Мурзёнак, справа – інж. А.Яблонскі

Press Release

August 23, 2020

OTTAWA – 2020 marks the 81st sad anniversary of the infamous Hitler-Stalin Pact between Nazi Germany and Soviet Russia. Signed on August 23, 1939, this Alliance ultimately led to the outbreak of World War II and the suffering of millions.

Чытаць далей…

Categories: Падзеі