Archive

Archive for Жнівень, 2020

30 жніўня 2020 : Шэсьце салідарнасьці ў Таронта

 

У нядзелю 30-га жніўня Згуртаваньне беларусаў Канады зладзіла  з народам Беларусі, дамовіўшыся з адміністрацыяй Таронта, каб падсьвяціць сымбалічныя літары TORONTO бел-чырвона- белымі колерамі.

Амаль 300 чалавек прайшлі вуліцамі Таронта, а потым з гуртом “Яваровы Людзі” сьпявалі беларускія народныя песьні ў падтрымку актораў Купалаўскага тэатру.

Categories: Падзеі

Дзень чорнай стужкі ў Атаве

23 жніўня 2020 года адбылася цырымонія ўскладаньня вянка прадстаўнікамі дыяспар цэнтральных і усходне-еўрапейскіх краін да Нацыянальнага ваеннага мемарыяла ў Атаве (the National War Memorial).

Цырымонія была арганізавана Канадскім камітэтам цэнтральных і усходнееўрапескіх краін (CEECC, The Central and Eastern European Council in Canada) і узгоднена з Канадскім міністэрствам па справах ветэранаў. Камітэтб СЕЕСС, прадстаўляе інтарэсы калі 4 мільёнаў канадыйцаў, якія паходзяць з краін гэтых рэгіёнаў.

На цырымоніі прысутнічалі каля 30 асоб, якія прадстаўлялі дыяспары Беларусі, Венгрыі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Украіны, Чэхіі, Эстоніі. На пачатку  падзеі малітву прачытаў айцец Б. Генгало. На падзеі выступілі прадстаўнікі амбасад Латвіі, Літвы і Польшчы. З дакладам, прысвечаным 81-й гадавіне заключэньня Пакта Молатава-Рыбентропа, які даў пачатак Другой сусьветнай вайне, выступіў інжэнер А.Яблонскі ад польскай дыяспары. Ад беларускай дыяспары выступіў доктар П. Мурзёнак, які прадставіў грамадству палітычную сітуацыю ў Беларусі, якая склалася пасля прэзідэнцкіх выбараў-2020.

Пётра Мурзёнак,

старшыня Атаўскага аддзела ЗБК

Удзельнікі цырымоніі ускладаньня вянка каля Нацыянальнага ваеннага мемарыяла

 

Прамаўляе д-р П. Мурзёнак, справа – інж. А.Яблонскі

Press Release

August 23, 2020

OTTAWA – 2020 marks the 81st sad anniversary of the infamous Hitler-Stalin Pact between Nazi Germany and Soviet Russia. Signed on August 23, 1939, this Alliance ultimately led to the outbreak of World War II and the suffering of millions.

Чытаць далей…

Categories: Падзеі

23 жніўня 2020 Марш Салідарнаці Ў Атаве

23 жніўня 2020 беларусы Атавы правялі марш у падтрымку дэмакратыі і свабоды ў Беларусі.

Categories: Падзеі

400 чалавек у жывым ланцугу ў Таронта падтрымалі мірныя перамены ў Беларусі

23 жніўня 2020 каля 400 канадыйскіх беларусаў і сяброў балтыцкіх дыяспараў (летувісаў, латышоў, эстонцаў), а таксама прадстаўнікоў Ган Конгу, Венесуэлы і Тайваня сталі ў жывы ланцуг у Таронта, каб падтрымаць змаганьне за справядлівасьць, дэмакратыю і свабоду ў Беларусі. Мы падтрымалі ініцыятыву #FreedomWay, якая сымбалічна аднавіла ў звыш як 20 краінах знакаміты мірны пратэст балцкіх народаў 23 жніўня 1989 году. У той дзень больш за два мільёны эстонцаў, латышоў і летувісаў стварылі жывы ланцуг працягласьцю 675 км. Дзякуй нашым сябрам з Kanados Lietuviu Jaunimo Sajunga – KLJS за партнэрства і рэалізацыю гэтай ідэі і мноству валянтэраў і ўдзельнікаў! Special thanks to Gary Begin for all his amazing photos.

Categories: Падзеі

PRESS RELEASE

Lithuanian Canadian Community and the Belarusian Canadian Alliance

FOR IMMEDIATE RELEASE

Sunday, Aug. 23, 2020

Canadian Belarusians, Canadian Lithuanians, and representatives of other diasporas formed a human chain in Toronto today to support the people of Belarus in their struggle for freedom and democracy.

Along Bloor Street from Kipling to Islington, four hundred members of the Lithuanian Canadian Community and Belarusian Canadian Alliance stood together to raise awareness of the tragic events in Belarus.

This was part of an international Freedom Way Vilnius-Belarus initiative with similar events taking place in over 20 countries.

“The historic Baltic Way of  August 23, 1989, was a human chain of 2 million people across Lithuania, Latvia  and Estonia, which later regained independence. Freedom Way Vilnius-Belarus on August 23, 2020 is our symbolic effort to show the people of Belarus that they are not alone,” says Skaidra Puodziunas, Coordinator of the Freedom Way for Belarus Event.

“All of us, living here in Canada, seem far from the front line of this battle between good and evil. However, we all need to help the Belarusians in Belarus with what we can: our moral solidarity, political support, and financial help,” says Mitt Korot from the Belarusian Canadian Alliance.

Чытаць далей…

Categories: Падзеі

16 жніўня 2020 : Пікет салідарнасці ў Атаве

16 жніўня 2020 беларусы Атавы  правялі пікет, як сымбаль салідарнасьці з народам Беларусі за адстаўку былога Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, адмену сфальсыфіканых выбараў і правядзеньне новых свабодных выбараў у краіне. Удзельнікі пікету спрабуюць прыцягнуць увагу канадыіскай грамадзкасьці да шматлікіх парушэньняў, што былі зафіксаваныя ў часе выбараў на Беларусі, а таксама распавесці пра рэпрэсіям і гвалт разьвязанымі ўладамі Беларусі супраць мірных акцый пратэсту.

 

Categories: Падзеі