Archive

Archive for Ліпень, 2020

Пікет салідарнасці ў Атаве

25 ліпеня 2020 года ў сталіце Атаве прайшоў пікет салідарнасьці за свабодныя выбары і ў падтрымку дэмакратыі Беларусі. У пікеце прынялі ўдзел больш за 60 чалавек, уключаючы прадстаўнікоў украінскай і польскай дыяспараў.

На пачатку пікета быў зачытаны зварот старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы аб палітычнай сытуацыі ў Беларусі. З прамовай выступіў старшыня Атаўскага аддзела Згуртаваньня беларусаў Канады Пётра Мурзёнак, старшыня Атаўскага аддзелу Украінскага нацыянальнага кангрэсу Барыс Генгала, віцэ-старшыня Польскай нацыянальнай еднасьці Станіслаў Забароўскі, дэпутат канадыйскага парлямэнта Чандр Арыя.

Удзельнікі пікету падпісалі пэтыцыі да Арганізацыі аб’яднаных нацый і Міністэрства замежных спраў Канады аб сытуацыі ў Беларусі, а таксама заявы на вылучэньне назіральнікаў на выбары на ўчастак для галасаваньня ў пасольстве Беларусі ў Атаве і актывістаў для арганізацыі экзіт-пола.

 

Categories: Падзеі

НЕ СПЫНЯЙСЯ /KEEP GOING Музычны кліп з Таронта

Музыка: Атыліё Фантана

Словы: Сяржук Сокалаў -Воюш

Вакал: Валянціна Шаўчэнка

Аўтарка кліпу: Валянціна Шаўчэнка

Categories: Падзеі