Згуртаванне Беларусаў Канады і Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва запрашаюць

                                                                                                                        8 САКАВІКА, НЯДЗЕЛЯ, 12:30

Прэзентацыя 41-ага выпуска альманаха «Запісы» Беларускага інстытута навукі і мастацтва (Нью-Ёрк). Нумар прысвечаны  беларускай эміграцыі. Асноўная тэма — Беларуская Канада — прадстаўленаяпублікацыямі як пра з’яўленне беларусаў у гэтай краіне ў ХІХ — пачатку ХХ стст., гэтак і пра паваенных эмігрантаў ды сучасныя беларускія арганізацыі і ініцыятывы.

Альманах “Запісы” выдаецца Беларускім інстытутам навукі й мастацтва (Нью-Ёрк) ад 1952 года. У розныя часы выданне выходзіла ў Нью-Ёрку, Мюнхене, а ад 2002 года гэта сумесны Нью-Ёрска-Менскі праект. Сёння “Запісы БІНіМ” — адзінае друкаванае выданне, прысвечанае беларускай эміграцыі, яе гісторыі і сучаснасці.

Прэзэнтаваць альманах будуць галоўны рэдактар, гісторык і архівіст Наталля Гардзіенка (Мінск) і сябра Рэдакцыйнай Рады, аўтар шматлікіх матэрыялаў альманаху, архівіст Лявон Юрэвіч (Нью-Ёрк).

Таксама вас чакае выступ калектыва “Яваровы дзеці”!

Адрас: 524 St.Clarens Ave, Toronto

Уваход вольны, але ахвяраванні вітаюцца 

Даведкі: тэл. 416-876-8603,Facebook: @ZBK.Toronto

_ _ _

Згуртаванне Беларусаў Канады

Categories: Падзеі
  1. Яшчэ няма каментарыяў.
  1. No trackbacks yet.

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google photo

You are commenting using your Google account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: