Галоўная старонка > Падзеі > Беларусы ў Канадзе супраць інтэграцыі Беларусі ў Расею!

Беларусы ў Канадзе супраць інтэграцыі Беларусі ў Расею!

7 лістапада 2019 г. Згуртаваньне Беларусаў Канады зарганізавала ў Таронта, Канада пікет супраць інтэграцыі Беларусі з Расеяй. Нягледзячы на сапраўднае зімовае сьнежнае надвор’е беларускія актывісты прыйшлі да Беларускага Цэнтару, які стаіць на зямлі, што належыць Парафіі Сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта (БАПЦ). 


Сымбалічна, што падчас пікетаваньня над удзельнікамі лунаў вялізны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг, што стаўся пранесеным беларусамі Канады па вуліцах Вільні 22 і 23 лістапада падчас ўрачыстасьцяў па пахаваньню Герояў вызвольнага паўстаньня 1863-1864 гг. У пікеце. прынялі ўдзел Старшыня Галоўнае Ўправы ЗБК доктар Алена Лявончанка, Старшыня Канадыйскага Сэктару Рады БНР Алесь Кот, актывісты Згуртаваньня. Падчас пікетаваньня Алесь Кот меў кароткую прамову. 

Спасылка на видэа:

https://drive.google.com/file/d/1IK1pSsEyU4iGiLBldxd3SI1hJj31Q32e/view?usp=sharing

Ўсе удзельнікі пікету атрымалі ў падарунак па два вялікіх значкі, што сталіся прэзентаванымі спецыяльна беларусам Канады – ўдзельнікам ўрачыстага пахаваньня Герояў-Каліноўцаў – прадстаўнікамі Беларускага Грамадзкага Камітэту  ў Вільні 22 лістапада 2019г.

Алесь Кот

Categories: Падзеі
  1. Яшчэ няма каментарыяў.
  1. No trackbacks yet.

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google photo

You are commenting using your Google account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: