Archive

Archive for Кастрычнік, 2018

Адкрыцьцё сэзону – сьвяткуем 70 гадоў ЗБК

субота, 27 кастрычніка
5:30 вечара

ZBK-восеньскія вячоркі

Згуртаваньню беларусаў Канады – 70 год!

Сябры! Запрашаем на адкрыцьцё новага сэзону!

СУБОТА, 27 КАСТРЫЧНІКА, ПАЧАТАК А 5:30 ВЕЧАРА 

 Вас чакае:

  • Урачыстая частка з нагоды 70-й гадавіны ЗБК
  • Вячэра зь беларускімі стравамі
  • Восеньскія вячоркі зь “Яваровымі людзьмі”

Нашыя госьці: Тэлеканал “Белсат”, праграма “Беларускі свет”

Адрас: Беларускі грамадзка-рэлігійны цэнтар, St. Clarens Ave 524, Toronto, M6H 3W7

  • ахвяраваньні вітаюцца
  • дабрачынная вячэра ($5-10), сродкі ад якой пойдуць на падтрымку Беларускага цэнтру Таронта
Advertisements
Categories: Абвесткі

Беларускія сьпеўныя гурты “Яваровы людзі” і “Яваровы дзеці” запрашаюць новых удзельнікаў

Дні рэпэтыцыяў:
“Яваровы людзі” – аўторак
“Яваровы дзеці” – пятніца
 Пачатак заняткаў а 18:30

Нашыя творчыя калектывы распачалі свой новы сэзон. Але і цяпер яшчэ ня позна далучыцца да дружнай каманды выканаўцаў!

Гурт “Яваровы людзі” – адзіны ў Таронта і Антарыё (цалкам магчыма, што і ўва ўсёй Канадзе) беларускі сьпеўны калектыў, які існуе ад 2001 году. Мы сьпяваем фальклёрныя песьні і танчым народныя танцы, выступаем у беларускіх суполках Таронта, Атавы і на інтэрнацыянальных фэстывалях, сьвяткуем народныя сьвяты (Купальле, Каляды, Гуканьне вясны, Багач і г.д.) і аднаўляем беларускія сямейныя абрады (Радзіны, Вясельле). Пад Новы год традыцыйна выпускаем калядныя “відэапаштоўкі”, якія глядзяць тысячы людзей у Беларусі і па ўсім сьвеце. Запісваем фанаграмы беларускіх песьняў і робім відэакліпы, выпускаем аўдыяальбомы і здымаем фільмы. Запрашаем у калектыў вакалістаў, танцораў, інструмэнталістаў і заўсёды будзем рады ўсім новым сябрам!

“Яваровы дзеці” – гэта дзіцячая група гурту “Яваровы людзі”. Дзіцячы гурт існуе ўжо некалькі гадоў, і за гэты час неаднаразова выступаў на розных імпрэзах і фэстывалях – як самастойна, так і разам з дарослымі “Яваровымі людзьмі”. У рэпэртуары беларускія дзіцячыя песьні і творы беларускага фальклёру, а таксама народныя танцы. Запрашаюцца дзеці ад 4 да 12 гадоў.

Чытаць далей…

Categories: Аб'явы