Archive

Archive for Жнівень, 2018

Віншуем зь Днём Аднаўленьня Незалежнасьці!

25zn_1

Дарагія суродзічы,

25 жніўня 1991 году Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі атрымала статус канстытуцыйнага закону.

Невялікая група дэпутатаў Беларускага Народнага Фронту ў Вярхоўным Савеце дамаглася на той час амаль немагчымага – Беларусь ўсталявала верхавенства сваіх законаў на сваёй зямлі. Зьдзейсьнілася мара мільёнаў нашых суродзічаў як на Бацькаўшчыне, гэтак і за па-за яе межамі.

Важнасьць заканадаўчага акту 25-га жніўня цяжка пераацаніць. Ён паклаў аснову і пачаў працу па рэальнай рэалізацыі незалежнасьці нашай краіны. Ад гэтага дня беларусу ніхто ўжо не мог сказаць, як ён мае жыць.

Варта жалю, але цяперашняя антынародная ўлада ў Беларусі не вызнае гэты дзень. Вядуцца марныя пошукі “сваёй дзяржаўнай ідэі”. Гісторыя старанна хаваецца, яе стараюцца перакруціць і перайначыць, выцягваючы на сьвет старыя імпэрскія міты і прыхаваную рабскую ідэалёгію “малодшага брата”. Чужая дудка і тут грае ўсім даўно вядомы лейтматыў.

Нам аднак крытычна важна помніць лёсавызначальныя падзеі і даты нашай сапраўднай гісторыі, сьвяткаваць іх, дбаць аб іх пераемнасьці.

Прыйдзе пара, і сёньняшні жнівеньскі дзень будзе адзначацца як і належыць такому сьвяту па ўсёй Бацькаўшчыне. Будзе яго ведаць і сьвяткаваць кожны беларус.

Сьвяткуйма ж гэты дзень!
Памятайма і ганарымся сваім!

Са сьвятам!

Галоўная Управа Згуртаваньня Беларусаў Канады

Advertisements
Categories: Articles

33-я Сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі

1-2 верасьня
Нью Ёрк

abjava

Чытаць далей…

Categories: Абвесткі