Archive

Archive for Май, 2018

Вандроўка да Беларускага Крыжа

16 чэрвеня, субота
11:30 раніцы
Прошча Пакутнікаў, Мідлянд, Антарыё

абвестка на крыж

Запрашаем на традыцыйную вандроўку да Беларускага Крыжа ў Прошчы Пакутнікаў што ля Мідлянду, Антарыё (на поўнач ад Barrie)!

11:30 – сустракаемся на паркоўцы Прошчы Пакутнікаў
12:00 – малебен і гісторыя крыжа
13:00 – пікнік-потлак, дзіцячыя гульні, агляд царквы, парку і краявідаў

Уваход у парк $5 з дарослага, дзеці да 12 год – бясплатна

Прапануем кожнай сям’і ўзяць з сабою ежу на потлак і крэслы да пікніку

Як даехаць:
http://martyrs-shrine.com/contact/

Глядзіце артыкул на нашым сайце пра адну з папярэдніх вандровак і наведваньне тамтэйшага музэю – поўнай рэканструкцыі найстаражытнейшага паселішча эўрапейцаў у Антарыё – драўлянага кляштару Sainte-Marie among the Hurons: Вандроўка да Беларускага Памятнага Крыжа ў Мідлэндзе.

 

Advertisements
Categories: Абвесткі

Запрашаем на прэзэнтацыю кіно!

2 чэрвеня, субота
6:30 вечара

poster June 2 2018

У суботу 2-га чэрвеня 2018 г. у Беларускім грамадзка-культурным цэнтры Таронта (524 St. Clarens Ave.) адбудзецца прэзэнтацыя музычнага фільму-казкі “То-то-то”. Гэты фільм зроблены сьпеўным гуртом “Яваровы людзі”, і ён будзе цікавы кожнаму, хто хоча больш даведацца пра беларускую культуру і народныя традыцыі. Прыходзьце самі і запрашайце сваіх знаёмых! Фільм “То-то-то” прадэманструе Вашым сябрам зь іншых нацыянальных суполак частку багатай фальклёрнай спадчыны Беларусі.

“То-то-то” – гэта кіно, якое будзе абсалютна зразумелае нават тым, хто ня ведае беларускай і/або іншых славянскіх моваў (гэта ўжо спраўджана практыкай!). У фільме ёсьць сцэны з дажынак (беларускага сьвята ўраджаю), фрагмэнты вясельнага абраду, а Купальле паказанае практычна ад пачатку да канца. Вашыя сябры і знаёмыя атрымаюць унікальную магчымасьць пабачыць жывыя беларускія абрады, што налічваюць ужо не адну сотню гадоў!

Уваход 10 даляраў, дзецям да 14 гадоў уваход вольны. У кошт уключана кава і прысмакі, а таксама праграмкі на трох мовах з кароткім зьместам фільму і апісаньнем беларускіх абрадаў.

Пачатак імпрэзы а 18:30.

Чакаем вас на прэзэнтацыі фільму!

Categories: Абвесткі

Беларуская нізанка: другая майстар-кляса

27 траўня, нядзеля
12:30 па поўдні

майстар-клас Нізанка 2.jpg

Згуртаваньне Беларусаў Канады
запрашае ўсе ўзросты й узроўні
на другую майстар-клясу па беларускай нізанцы!

Вядоўца: Ірына Варабей

Кошт: $15, дзеці да 14 год – 50% (матэрыялы ўключаныя)

Адрэса: 524 St.Clarens Ave., Toronto

Пытаньні й рэгістрацыя: 416-876-8603 Вера

Categories: Абвесткі