Галоўная старонка > Articles, Падзеі > Святкаванне 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі ў Атаве

Святкаванне 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі ў Атаве

 

11 сакавіка 2018 года, ў цудоўны сонечны дзень,  у Атаве адбылося святкаванне стагодняга юбілею абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Cвята прайшло крыху раней за афіцыйную дату 25 сакавіка, і таму можна лічыць наша святкаванне было адным з найпершых у чарзе афіцыйных свят, прысвечаных гэтай важнай гістарычнай даце ў жыцьці беларускага народа.

Беларусы Атавы пачалі падрыхтоўку да свята яшчэ на пачатку снежня 2017 года, калі сябры Атаўскага аддзела Згуртавання беларусаў Канады і сябры Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Канадзе распрацавалі план свята.

Пасля нядоўгіх абмеркаванняў рашылі звярнуцца да дэпутата Канадыйскага парламента сп. Чандра Арыя, які прапанаваў нам правесці гэта свята ў адным з вельмі сімвалічных месц у Канадзе – у Цэнтральным будынку Канадыйскага парламента. Гэта прапанова падалася нам добрым цудам.

Атаўская група беларусаў мае даволі шмат актыўных, ініцыятыўных і адказных сяброў, якія ўклалі свае эмоцыі і сілы, каб свята атрымалася. Не магу ўтрымацца, каб не адзначыць гэтых людзей –  Наталія Баркар, Іна і Аляксандр Каралькевічы, Ірэна і Ўладзімір Клімковічы, Аляксандра Логвін, Аксана і Сяргей Мазгавыя, Ірына і Ўладзімір Панчанкі, Галіна Рэзаіпур, Міхась Рыкаў, Галiнa Туміловіч, Пётра Шварцман, Ўладзя і Юрась Шамецькі. Kожны фрагмент свята быў адпрацаваны імі да малейшых дробязяў – падрыхтоўка праграмы, аб’явы і запрашэнне гасцей, убранства памяшкання, дзе праходзіла свята, аўдыё і відэа суправаджэнне, святочны канцэрт, выстава кніг, напісаных беларусамі Канады, арганізацыя святочнага стала, і шмат яшчэ якіх дэталяў, непрыкметных для неспрактыкаванага ў такіх справах вока. Усё было зроблена на вельмі прафесійным узроўні. Вынікам такой падрыхтоўчай працы сталася вялікая колькасць удзельнікаў свята – звыш 160 чалавек.

У вялізарнай залі, дзе звычайна праходзяць урадавыя паседжанні, прагучалі гімны Канады і Беларускай Народнай Рэспублікі (“Мы выйдзем шчыльнымі радамі”),  малітва “За Беларусь”, прачытаная архіепіскапам Беларуская аўтакефальная праваслаўная царквы Святаславам.

Адметнай рысай святкавання ў Атаве было тое, што на свяце прысутнічала і выступіла з дакладам Старшыня Рады БНР, сп. Івонка Сурвілла. Беларусам Атавы пашчасціла, што сп. Івонка Сурвілла, якая ўсё сваё жыццё прысвячае служэнню Бацькаўшчыне, яе незалежнасці і свабодзе, жыве ў нашым горадзе.

Пасля даклада зал стоячы дружна вітаў яе авацыямі, a вялізарны букет бел-чырвоных руж быў толькі маленькай часткай той павагі і прызнання, якія адчувалі ўсе прысутныя.

У сваім вельмі цікавым выступленні сп. Галіна Туміловіч, кандыдат гістарычных навук, расказала пра ролю прафесара М.В. Доўнар-Запольскага, які абгрунтаваў асновы беларускай дзяржаўнасці і з’яўляецца аўтарам – на самой справе – асноў тагачаснай беларускай гістарычнай ідэалогіі, на якую абапіраліся лідэры БНР.

_DSC3764

З прывітальным словам выступілі прафесар сп. Зіна Гімпелевіч і старшыня Згуртавання беларусаў Канады сп. Алена Лявончанка.

Вельмі цёплыя і адпаведныя святу словы былі сказаны дэпутатам Канадыйскага парламента, сп. Чандра Арыя, які адзначыў, што факт святкавання стагодняга юбілею абвяшчэння БНР у будынку Парламента Канады, толькі падкрэслівае тое, як Канада ставіцца і паважае культурныя і нацыянальныя традыцыі ўсіх народаў, уключаючы беларусаў.

Шмат добрых слоў на адрас удзельнікаў свята сказаў і дэпутат гарадскога савета, сп. Майкл Какіч, якi выступаў па даручэнню мэра Атавы, сп. Джыма Ватсана, і перадаў ад яго віншавальнае пісьмо. Яшчэ адной вельмі прыемнай і адметнай рысай свята была прысутнасць лідэраў і прадстаўнікоў іншых дыяспар. З вітальнымі словамі выступілі Андрыс Кестэрыс (Латвія), Лорэта Гудінайтэ-Савіч (Літва), Станіслаў Забароўскі (Польшча). Свае лісты даслалі сенатар Канады Рэйнал Андрэйчак і лідэр украінскай суполкі ў Атаве, сп. Барыс Генгало.

Прыемным сюрпрызам для ўсіх стаў тост за Беларусь – нашы прыгожыя жанчыны разнеслі па зале келіхі напоўненыя белым і чырвоным шампанскім, выстаўленым на падносе ў бел-чырвона-белым арнаменце. На ўра прайшоў канцэрт, у якім удзельнічалі як нашы артысты з Атавы :  Уладзя Шамецька, Міхась Рыкаў, Пётра Мурзёнак, Юрась Шамецька, Галіна Рэзаіпур, Тэрэза Бакус, Ірэна і Ўладзімер Клімковічы, так і госці з Таронта – Валянціна Шаўчэнка і Ігар Чэпулкоўскі. Пасля канцэрту ўдзельнікі свята пачаставаліся беларускімі прысмакамі і зрабілі памятныя здымкі.

Імпрэзу і канцэрт натхняльна правяла Аляксандра Логвін.

Не памылюся, калі скажу, што беларускае свята ў Атаве, прысвечанае гістрычнаму аднаўленню беларускай дзяржаўнасці, надоўга запомніцца як арганізатарам падзеі, там і яго гасцям.

Пётра Мурзёнак,

Фоты Эліны Шарковай і Алеся Каралькевіча

14 сакавіка 2018 года, Атава

Advertisements
Categories: Articles, Падзеі
  1. Iouri Chevtchenko
    2018/03/16 у 11:28 PM

    Вялікі дзякуй Вам, беларусы Аттавы. Вы зрабілі свята, якое застанецца ў маім сердцы назаўсёды. Гэта быў вялікі гонар удзельнічаць у святкаванні 100 годзя БНР ў сталіцы Канады, ў будынку парламента Канады, ў прыгожай залі з цудоўнымі людзьмі!
    ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!

  1. No trackbacks yet.

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: