Галоўная старонка > Articles, Навіны, Падзеі > Беларусь: Схаваная гісторыя старажытнай краіны

Беларусь: Схаваная гісторыя старажытнай краіны

(прэс-рэліз)

100-гадовы юбілей абвяшчэньня незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) будзе адзначацца 11 сакавіка 2018 года у цэнтральным будынку Канадыйскага парламента. Свята арганізавана Атаўскім аддзелам Згуртаваньня Беларусаў Канады, якое з пачатку 1948 года абядноўвае канадыйцаў з беларускімі каранямі, а таксама Беларускім інстытутам навук і мастацтваў у Канадзе. Святкаваньне будзе адбываццца з 12.00 да 16.00 гадзін. На ім будуць прысутнічаць запрошаныя госьці: мэр горада Аттавы, Джым Ватсон, сябра канадыйскага парламента Чандра Арыя, лідэры і прадстаўнікі латвійскай, літоўскай, польскай, украінскай дыяспар у Аттаве. Чакаецца звыш 100 удзельнікаў.

Гісторыя беларусаў, старажытнага этнаса з тысячагадовай гісторыяй, на працягу вякоў была схавана пад гісторыямі Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ) і Расійскай імперыі. Яшчэ 20 гадоў таму, краіна з назвай Беларусь мала каму была вядома у Канадзе, хіба што толькі як краіна, 20 адсоткаў якой было забруджана радыёактыўным попелам ад жудаснай аварыі на Чарнобыльскай атамнай сіанцыі. А у 2002 годзе, пасьля сенсацыйнай перамогі беларускай хакейнай каманды над зборнай Швецыі (4:3) на Алімпійскіх гульнях у Солт – Лейк Сіці, Беларусь пачалі успрымаць і як краіну, дзе есць моцная школа хакеістаў, якія у хуткім часе пачалі выступаць у шматлікіх камандах Нацыянальнай хакейнай лігі, у хакейных камандах Канады, і яшчэ шмат якіх краін.

Беларускі этнас развіваўся пасьлядоўна ў рамках такіх дзяржаўных утварэньняў як Полацкае княства (IX-XIIIст.), Вялікае Княства Літоўскае (XIII-XVI ст.), Рэч Паспалітая (XVIІ-XVIII ст.), БНР і БССР (XX ст.).

Полацкае княства – першая форма дзяржаўнасьці на беларускай зямлі (заснавана ў 960 годзе),  развівалася незалежна ад Кіева і Ноўгарада і прынцыпова не мела дачыненьняў да Рурыкавічаў. За час існаваньня Полацкага княства (960–1397) у ім княжылі 31 князь. На тэрыторыі сучаснай Беларусі існавалі таксама Тураўскае княства, заснаванае ў 980 годзе, якое ў 1162 годзе пазбавілася апекі кіеўскіх князёў, а таксама Гарадзенскае княства (1127–1270).

У першай палове ХІУ ст. (1316-1341) большая частка сучаснай Беларусі ўвайшла ў склад славяна-балцкай дзяржавы – Вялікага Княства Літоўскага. Беларускія землі складалі тады 55% тэрыторыі ВКЛ. Пачынаючы з гэтага часа, дзяржаўнай мовай у ВКЛ была старабеларуская мова. Тэрыторыя ВКЛ пашырылася да 630.000 кв. км. у часы княжання Альгерда (1345-1377), а у ХІІІ-ХУ стст. беларускія і большасць украінскіх земляў знаходзіліся ў складзе ВКЛ, якое аб’яднала усходніх славян і гэтым самым уратавала іх ў цывілізацыйным плане ад уплыву жорсткай аўтакратыі, якую прынеслі ў княствы Паўночна-Усходняй Русі цюркскія народы.

Трэба адзначыць, што ў Х-XVIII стст. тэрыторыя сучаснай Беларусі ніколі не была залежнай ад Масковіі ці Расіі. Існуе дастаткова навуковых доказаў для прызнання беларускага народа часткай заходняй, а не еўразійскай цывілізацыі – гэта і рэнесанс, рэфармацыя, контррэфармацыя, Брэсцкая унія, асьветніцтва, і прысутнасць еўрапейскіх інстытутаўпарламента, сойма, Магдэбургскага права, ратуш. У ВКЛ былі прынятыя тры Статуты (1529, 1566 і 1588 гг), якія былі напісаныя на старабеларускай мове. У 1569 г. ВКЛ аб’ядналася з Каралеўствам Польскім у Садружнасць двух народаў – Рэч Паспалітую. Перад аб’яданьнем з 9 ваяводстваў ВКЛ 8 ваяводстваў былі беларускімі, якія займалі на той час 77% тэрыторыі ВКЛ.

Сучасная гісторыя Беларусі пачалася пасьля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Пасля 120 год знаходжаньня пад  Расійскай імперыяй – 25 сакавіка 1918 года была абвешчана незалежнасць БНР. Але бальшавікі, напалоханыя магчымасцю Беларусі самой вырашаць сваю будучыню, не дазволілі маладой Беларусі ўсталявацца. І ужо праз год, 1 студзеня 1919 года была створана Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, якая праіснавала да калапсу СССР. Гісторыкі лічуць, што без аб’яўлення БНР не магла б усталявацца і БССР. Больш інфармацыі вы можаце знайсці на сайтах: www.radabnr.org, www.sakavik.net

Пётра Мурзёнак,

4 сакавіка 2018 года, Аттава

 

 

Advertisements
  1. Яшчэ няма каментарыяў.
  1. No trackbacks yet.

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

w

Connecting to %s

%d bloggers like this: