Галоўная старонка > Падзеі > Дзень памяці Кастуся Акулы

Дзень памяці Кастуся Акулы

28 студзеня, нядзеля
10:00 – служба
11:30 – дзень памяці ў грамадзкае залі

Akula-kolazh-90

29 студзеня спаўняецца 10 год як пайшоў у лепшы сьвет Кастусь Акула – адзін з заснавальнікаў Згуртаваньня Беларусаў Канады і ягоны першы кіраўнік, пісьменьнік, ляўрэат Прэміі Ф.Багушэвіча, журналіст, грамадзкі дзеяч, адна з самых адметных постацяў Беларускае эміграцыі.

Згуртаваньне Беларусаў Канады запрашае наведаць службу ў Царкве сьв. Кірылы Тураўскага (БАПЦ) у нядзелю, 28 студзеня а 10 ранку. Пасьля службы ў гамадзкае залі мы разам успомнім жыцьцё й дзейнасьць нашага выбітнага папярэдніка.

“…Калі, спадзяюся, некалі мае думкі выклічуць згадкі ці хваляваньні ў каторага нашага суродзіча, дык запрашаю наведаць сьвятыню маей адзіноты … Сядзьце побач, падумаем, паразважаем. Зь якога, дазвольце спытаць, вы году й каторага стагодзьдзя? Прызнаюся вам, люблю зьвяртацца да тых, што пасьля прыйдуць. Ці мала хто мяне, за маю пісаніну, дзіваком лічыць. Вы, пэўне-ж, з адлегласьці часу, інакш мяне разумееце. Апроч таго, у вас яшчэ адна выгада: празь мяне вы можаце зазірнуць у мой сьвет, а я ў ваш аніяк не магу, бо вы йдзеце пасьля мяне, значыцца ў нейкай меры будзеце й прадуктам такіх, ці падобных, як я. Таму, каб пазнаць сябе, вы будзеце намагацца пазнаць нас, папярэднікаў, так, як і мы намагаліся пазнаць сваіх прашчураў…” (Кастусь Акула)

Advertisements
Categories: Падзеі
  1. Яшчэ няма каментарыяў.
  1. No trackbacks yet.

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: