Archive

Archive for Студзень, 2018

Дзіцячы клюб “Размова” запрашае!

4 лютага, нядзеля
4:00 вечара

razmova

Шаноўнае спадарства!

Дзіцячы клюб «РазMова» запрашае дзетак (5-13 гадоў) на беларускамоўны занятак “Мая сям’я”.

Час: 4 ЛЮТАГА (нядзеля) а 4-ай гадзіне

На занятку:

  • Разьвіцьцё эмпатыі і эмоцый
  • Пашырэньне лексычнага слоўніка дзяцей
  • Знаёмства з сымболікай Беларусі
  • Стварэньне сямейнага герба
  • Сямейныя гісторыі і традыцыі
  • Гульні і забавы
  • Кераміка

Адрас: 524 St. Clarens Ave.

Кошт занятку: $15. Грошы будуць перададзеныя дабрачынна-сацыяльнаму праекту “Разам” – прафіляктыка дзіцячага сіроцтва на Беларусі.

Рэгістрацыя: 647-2013-602 альбо razmovabel@gmail.com (Кацярына Віктаровіч)

Advertisements
Categories: Падзеі

Дзень памяці Кастуся Акулы

28 студзеня, нядзеля
10:00 – служба
11:30 – дзень памяці ў грамадзкае залі

Akula-kolazh-90

29 студзеня спаўняецца 10 год як пайшоў у лепшы сьвет Кастусь Акула – адзін з заснавальнікаў Згуртаваньня Беларусаў Канады і ягоны першы кіраўнік, пісьменьнік, ляўрэат Прэміі Ф.Багушэвіча, журналіст, грамадзкі дзеяч, адна з самых адметных постацяў Беларускае эміграцыі.

Згуртаваньне Беларусаў Канады запрашае наведаць службу ў Царкве сьв. Кірылы Тураўскага (БАПЦ) у нядзелю, 28 студзеня а 10 ранку. Пасьля службы ў гамадзкае залі мы разам успомнім жыцьцё й дзейнасьць нашага выбітнага папярэдніка.

“…Калі, спадзяюся, некалі мае думкі выклічуць згадкі ці хваляваньні ў каторага нашага суродзіча, дык запрашаю наведаць сьвятыню маей адзіноты … Сядзьце побач, падумаем, паразважаем. Зь якога, дазвольце спытаць, вы году й каторага стагодзьдзя? Прызнаюся вам, люблю зьвяртацца да тых, што пасьля прыйдуць. Ці мала хто мяне, за маю пісаніну, дзіваком лічыць. Вы, пэўне-ж, з адлегласьці часу, інакш мяне разумееце. Апроч таго, у вас яшчэ адна выгада: празь мяне вы можаце зазірнуць у мой сьвет, а я ў ваш аніяк не магу, бо вы йдзеце пасьля мяне, значыцца ў нейкай меры будзеце й прадуктам такіх, ці падобных, як я. Таму, каб пазнаць сябе, вы будзеце намагацца пазнаць нас, папярэднікаў, так, як і мы намагаліся пазнаць сваіх прашчураў…” (Кастусь Акула)

Categories: Падзеі