Галоўная старонка > Абвесткі > Беларуская Калядная Ялінка 2018

Беларуская Калядная Ялінка 2018

14 студзеня, нядзеля
апоўдні

Ялінка2018

АБНОЎЛЕНА 6.01.18: Дададзены расклад сьвяточных набажэнстваў і заклік да спонсараў

Дарагія сябры!

Згуртаваньне Беларусаў Канады віншуе вас з надыходзячым (паводле Юліянскага календару) Сьвятам Божага Нараджэньня!

 

Запрашаем наведаць сьвяточныя набажэнствы ў Царкве сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта (гл. расклад ніжэй)
а таксама разам зь дзецьмі прыйсьці на Беларускую Калядную Ялінку 2018!

14 студзеня 2018, нядзеля 12:00

524 St.Clarens Ave. Toronto

Мы будзем удзячныя за кожную дапамогу, каб зрабіць Ялінку 2018 для нашых дзетак  асаблівай, незабыўнай і чароўнай! 

Мы верым у цуды і чакаем Вас і Вашых сяброў на Ялінцы 2018!

Нам неабходна:

  • Спонсар сьвяточнага стала для дзетак і кавы з прысмакамі для бацькоў 200$ (можна падтрымаць часткова)
  • Спонсар рэнту экрана і праектара для спэктакля 100$ (можна падтрымаць часткова)

Мы ўжо маем спонсара падарункаў з Беларусі на Ялінку 2018 – гэта адзін з нашых бацькоў Павел Бягун, ён жа спонсар прызоў на конкурс чытальнікаў вершаў “Я люблю Беларусь“.

Спонсары атрымліваюць 1-2 квіткі на Ялінку+ рэкляму вашай кампаніі ў сацсетках і падчас Ялінкі + самаробныя прысмакі ад кавярні “Шчодрая куцьця”!

Сьвяточная праграма: 

  • Спэктакль “Драўляны рыцар”
  • Падарункі з Беларусі ад Сьвятога Мікалая
  • Гульні з каляднікамі
  • Калядныя самаробкі
  • Сьвяточны стол для дзетак
  • Кава з прысмакамі для дарослых

КОШТ ДЗІЦЯЧАГА КВІТКУ $30
КОШТ ДАРОСЛАГА КВІТКУ $10

Калі ласка, рэгіструйцеся і набывайце квіткі загадзя:

Ірына (647) 505 2956
irynatoustsik@gmail.com

Падзея на Facebook



Даведка:

Беларуская Калядная Ялінка ў Таронта – гэта:

  • унікальнае штогадовае каляднае мерапрыемства для дзетак з шыкоўнай праграмай на беларускай мове, з падарункамі з Беларусі ад сьв. Мікалая, калядным абрадам, спэктаклем, сьвяточным сталом для дзетак, кавай для бацькоў, каляднымі самаробкамі і беларускай  дзіцячай дыскатэкай. Гэта адзіная Ялінка такога кшталту на ўвесь Таронта ды на ўсю Канаду ў цэлым.
  • non-for-profit event, які налічвае шматгадовую гісторыю, закладзеную эмігрантамі з Беларусі. Увесь прыбытак традыцыйна ахвяруецца Беларускай Царкве ў Таронта, таксама адзінай свайго роду на ўсю Канаду.
  • Калядная Ялінка – унікальная магчымасьць для дзетак і іх сем’яў з Беларусі дакрануцца да беларускай мовы і культуры ў Канадзе, даведацца пра калядныя традыцыі ды пабачыць і пачуць старажытны калядны абрад, ды атрымаць падарункі з Беларусі.
  • гэта унікальная магчымасьць для дзетак паказаць свае таленты, прачытаць верш, прасьпяваць ці станчыць. Сьв. Мікалай слухае ўсіх дзетак, якія прыходзяць на Ялінку.
  • Калядная Ялінка унікальная яшчэ і тым, што да арганізацыі гэтага мерапрыемства далучаюцца бацькі-валантэры, якія ў дадатак і акторы ў спэктаклі, які таксама традыцыйна паказваецца падчас Ялінкі.

Looking for sponsors for Yalinka 2018-2  


     РАСКЛАД СЬВЯТОЧНЫХ НАБАЖЭНСТВАЎ
у Царкве сьв. Кірылы Тураўскага (БАПЦ)
524 St.Clarens Ave. Toronto

6 студзеня, субота: Калядны Сьвяты Вечар
    Вялікае Павячор’е                      6:00 вечара
    Куцьця                                 7:00 вечара
7 студзеня, нядзеля: КАЛЯДЫ
    Літургія                               10:00 раніцы
14 студзеня, нядзеля сьв. Васіля Вялікага
    Літургія                               10:00 раніцы
19 студзеня, пятніца: ВАДОХРЫШЧА
    Літургія
і Вялікае асьвячэньне вады    10:00 раніцы
21 студзеня, нядзеля пасьля Вадохрышча
    Літургія                               10:00 раніцы

Advertisements
Categories: Абвесткі
  1. Яшчэ няма каментарыяў.
  1. No trackbacks yet.

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

w

Connecting to %s

%d bloggers like this: