Archive

Archive for Чэрвень, 2017

Запрашаем на Купальле 2017!

8-9 ліпеня
цэнтар адпачынку “Слуцак”
Непадалёк ад Parry Sound (напрамак Barrie)

Kupalle-2017 Official poster

Фольк-гурт “Яваровы людзі”,
Згуртаваньне Беларусаў Канады
і Цэнтар адпачынку “Слуцак”
запрашаюць усіх на

КУПАЛЬЛЕ 2017

 Сьвяткуйма разам!

Чытаць далей…

Categories: Абвесткі

Запрашаем на сустрэчу з рэдактарам альманаху “Беларус” Маратам Клакоцкім

21 чэрвеня, серада
6:30 вечара

Новая інфармацыя: Перад пачаткам сустрэчы выступіць дзіцячы сьпеўны гурт зь беларускімі песьнямі.

Сустрэча з рэдактарам. Запрашаем!

Згуртаваньне Беларусаў Канады запрашае наведаць сустрэчу з рэдактарам альманаху “Беларус” Маратам Клакоцкім!

Чытаць далей…

Categories: Абвесткі

У Канадзе ўшанавалі памяць Мітрапаліта Мікалая

DSC02385_900(артыкул абноўлены)

28 траўня 2017 г. у Беларускім Грамадзка-Рэлігійным Цэнтры горада Таронта адбылася Ганаровая Акадэмія з нагоды 100-годзьдзя Мітрапаліта Мікалая – Першагэрарха Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы у 1983 – 2002 г. У прыбранай па-сьвяточнаму залі Цэнтру сабраліся ўшанаваць памяць Уладыкі Мікалая тыя, хто яго ведаў як сьвятара, як чалавека, хто разам зь ім сваім асабістым удзелам у грамадзка-рэлігійным жыцьці беларускіх асяродкаў дапамагаў Царкве, стаяў побач з Уладыкам Мікалаем у справе прасоўваньня Беларушчыны ў замежжы і на Бацькаўшчыне. Са сталіцы Канады Атавы для ўдзелу ва ўрачыстасьцях прыбылі Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла, група сябраў Атаўскага адзьдзелу Згуртаваньня Беларусаў Канады на чале са Старшынём Галоўнае Ўправы аддзелу Пётрам Мурзёнкам. З антарыйскага горада Бэры – Старшыня Каардынацыйнага Камітэту Беларусаў Канады доктар Руслан Качаткоў. З Таронта ў залі сабраліся Першагэрарх БАПЦ Архіэпіскап Паўночна-Амэрыканскі й Наваградзкі Сьвятаслаў, Старшыня Галоўнае Ўправы Згуртаваньня Беларусаў Канады Зьміцер Эльяшэвіч, сябры ЗБК, парафіяне Царквы сьв. Кірылы Тураўскага.

Чытаць далей…

Categories: Падзеі