Галоўная старонка > Літаратурная суполка, Падзеі > БІНІМ на Кангрэсе Федэрацыі гуманітарных і сацыяльных навук Канады – 2017

БІНІМ на Кангрэсе Федэрацыі гуманітарных і сацыяльных навук Канады – 2017

З 27 мая па 2 чэрвеня 2017 года ў Райерсон універсітэце ў Таронта (Ryerson University, Toronto, Ontario) праходзіў 86-ты  штогодны кангрэс Федэрацыі гуманітарных і сацыяльных навук Канады. На Кангрэсе вынікі сваёй апрацы прадстаўлялі звыш 8000 даследчыкаў, аб’яднаных у больш чым 70 навуковых ассацыяцый. Па традыцыі ў Кангрэсе прынялі ўдзел сябры Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Канадзе (БІНІМ). Даследчыкі з БІНІМу ўваходзяць у Канадыйскую асацыяцыю славістаў (КАС). Гэта асацыяцыя аб’ядноўвае навукоўцаў, што займаюцца вывучэннем славянскай гісторыі, мовы, палітыкі, культуры і літаратуры (балканскія краіны, Беларусь, Польшча, Расія, Украіна і інш.).

У першы дзень, 27 мая 2017 года, на трох сесіях адбыліся паседжанні на 15 тэматычных секцыях, тры з якіх былі поўнасцю беларускімі. Вялікая заслуга ў складанні праграмы беларускіх секцый, а таксама ў арганізацыі беларускага прадстаўніцтва  належыць праф. Зіаідзе Гімпелевіч, дырэктару БІНІМа. На ранішнім і вячэрнім паседжаннях былі заслуханы па тры навуковыя даклады Кожнае паседжанне доўжылася па дзве гадзіны, — час для выступаў быў вызначаны ў 20 мінут і заставалася яшчэ добрая магчымасць для дыскусій. Можна выказаць шчырую падзяку ўсім беларусам, якія прыехалі на кангрэс з Аттавы, Бэрі, Ватэрлоо, Кінкердайна, Таронта, за іх высілкі ў падрыхтоўцы дакладаў і непасрэдны ўдзел у паседжаннях. Напрыканцы дня сябры БІНІМа правялі круглы стал з удзелам беларуска-канадыйскіх паэтатаў.

Удзельнікі паседжанняў (злева направа): першы рад – З. Гімпелевіч, В. Іпатава, І. Сурвілла, Г. Туміловіч, Ю. Шамецька; другі рад – П. Мурзёнак, Н. Баркар, С. Панізьнік, Я. Федзюшын, Ю. Рапецкі.

На ранішнім паседжанні свае даклады прадставілі сп. Юрась Рапецкі “Пратэстантызм на беларускай зямлі”, канд. навук Галіна Туміловіч “ Беларусь ад Вялікага княства літоўскага да глабалізацыі: якую спадчыну мы возьмем з сабой?”, праф. Зіна Гімпелевіч “Рыгор Барадулін (1935-2014): Толькі б яўрэі былі! Кніга павагі і сяброўства (2011)”.

На вячэрнім паседжанні выступілі: сп. Івонка Сурвілла, зачытаўшая даклад сваёй дачкі праф. Марыі Сурвілла, якая не змагла прыехаць на кангрэс, «Сталасць памяці і фарміраванне ідэнтычнасці: міграцыя і Айчына ў беларускім досведзе”, доктар Пётра Мурзёнак “Усходнеславянская беларуска-украінская цывілізацыя”, і канд. навук Наталія Баркар “Актыўнасць часопіса “Культура, Нацыя” ў 2013‐2017 гадах”.

Даклады прадстаўляліся на англійскай ці беларускай мовах. Відавочна, што тэматыка дакладаў была беларускай і выклікала зацікаўленыя пытанні і дыскусію сярод удзельнікаў. Наведаўшы на наступны дзень паседжанні на іншых секцыях і параўнаўшы іх з беларускімі, магу з упэўненасцю сказаць, што даклады нашых даследчыкаў былі выкананы на высокім акадэмічным узроўні.

Заключную працу ў гэты дзень даследчыкі з БІНІМу праводзілі не ў акадэмічнай, а ў эмацыйнай атмасферы. Сеўшы кругам яны слухалі вершы і расказы аб творчасці беларускіх паэтаў – Вольгі Іпатавай, Сяргея Панізьніка, Пятра Мурзёнка, Юрася Шамецькі.

З паэтычнай старонкі кангрэса: Ю. Шамецька, В. Іпатава, С. Панізьнік, П. Мурзёнак

Увесь дзень на кангрэсе прайшоў у прыўзнятай і творчай атмасферы. Сваім удзелам на такім прадстаўнічым навуковым форме, якім з’яўляецца кангрэс Канадыйскай федэрацыі гуманітарных і сацыяльных навук, даследчыкі з БІНІМу надалей сцвярджаюць унікальную самабытнасць беларускага народа, яго права на нацыянальнае развіццё і далейшае існаванне ў найноўшы гістарычны перыяд.

Пётра Мурзёнак

Advertisements
  1. Яшчэ няма каментарыяў.
  1. No trackbacks yet.

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: