Archive

Archive for Май, 2017

БІНІМ на Кангрэсе Федэрацыі гуманітарных і сацыяльных навук Канады – 2017

З 27 мая па 2 чэрвеня 2017 года ў Райерсон універсітэце ў Таронта (Ryerson University, Toronto, Ontario) праходзіў 86-ты  штогодны кангрэс Федэрацыі гуманітарных і сацыяльных навук Канады. На Кангрэсе вынікі сваёй апрацы прадстаўлялі звыш 8000 даследчыкаў, аб’яднаных у больш чым 70 навуковых ассацыяцый. Па традыцыі ў Кангрэсе прынялі ўдзел сябры Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Канадзе (БІНІМ). Даследчыкі з БІНІМу ўваходзяць у Канадыйскую асацыяцыю славістаў (КАС). Гэта асацыяцыя аб’ядноўвае навукоўцаў, што займаюцца вывучэннем славянскай гісторыі, мовы, палітыкі, культуры і літаратуры (балканскія краіны, Беларусь, Польшча, Расія, Украіна і інш.).

Чытаць далей…

Беларускі паэт з Канады: Нават не гаворачы па-беларуску, нашы людзі адчуваюць патрэбу быць беларусамі

Юрась Шамецька, беларускі паэт з Канады, падзяліўся з прэс-службай “Бацькаўшчыны” планамі выдання сваёй новай кнігі, думкамі пра заўважныя нават з Канады змены ў побыце мінчукоў, а таксама пра тое, як на яго паўплывала знаёмства з Івонкай Сурвіллай, і што ў жыцці нічога не бывае выпадкова.

https://zbsb.org/news/zbsb/11677/?sphrase_id=38938

Сьвяткуйма 150-годзьдзе Канады разам!

субота, 1 ліпеня
10:00 раніцы (збор – а 9 раніцы)
цэнтар Таронта

canada parade - belarus - BY

Згуртаваньне Беларусаў Канады запрашае грамаду прыняць удзел у адзначэньні 150-годзьдзя Канады – Парадзе Нацый!

 

Да вашае ўвагі: анкета ўдзельніка. Калі ласка, знайдзіце хвілінку, каб запоўніць яе!

Інфармацыйны аркуш: парад 2017.

 

Чытаць далей…

Categories: Абвесткі

Вандроўка да Беларускага Памятнага Крыжа ў Мідлэндзе

субота, 3 чэрвеня
11:30
на поўнач ад Barrie

P1040117
Згуртаваньне Беларусаў Канады і Парафія Св. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы запрашае ў традыцыйную вандроўку да Беларускага Крыжа ў Прошчы Пакутнікаў што ля Мідлэнду (Антарыё)!

Чытаць далей…

Categories: Абвесткі