Archive

Archive for Снежань, 2016

З Новым Годам!

Згуртаваньне Беларусаў Канады шчыра віншуе са Сьвятам Божага Нараджэньня і Новым 2017 Годам!

Прапануем паглядзець традыцыйнае ўжо відэа-віншаваньне ад “Яваровых Людзей” і ўсіх беларусаў Канады!

Advertisements
Categories: Падзеі

Сустракайма Новы 2017 год разам!

31 сьнежня
10:00 вечара

Шаноўныя сябры!

Згуртаваньне Беларусаў Канады віншуе вас са сьвятам Божага Нараджэньня і запрашае сустрэць Новы год у Беларускім грамадзкім цэнтры Таронта!

ny-2017

Вас чакае ўтульная сяброўская атмасфэра, смачная ежа і вясёлыя забавы!

Па квіткі можна зьвяртацца
да Ірыны Тоўсцік (фэйсбук), (647) 505-2956
або Віялеты Кавалёвай (фэйсбук), (416) 504-9527

Кошт квіткоў 60 даляраў, падлеткам 12-16 гадоў – палова кошту, дзецям да 12 гадоў уваход вольны.

Чакаем вас на сьвяце!

Categories: Абвесткі

125-годзьдзе Максіма Багдановіча

17 сьнежня
6:00

Згуртаваньне Беларусаў Канады віншуе ўсіх з 125-годзьдзем з Дня нараджэньня выбітнога беларускага паэта Максіма Багдановіча!

Адсьвяткуема гэтую слаўную дату разам з “Мовай нанова”!

15168748_1165533483525642_9128803709036808540_o

17 сьнежня, субота, пачатак а 6:00 вечара.
– Цікавосткі з жыцьця і творчасьці нашага славутага паэта
– Чытаньне вершаў і музычныя нумары

А таксама адсьвяткуем разам і КАЛЯДЫ
– Фольк-гурт “Яваровы людзі” пакажа старажытны абрад Калядаваньня, каб увесь наступны год ваш быў багаты, радасны і здаровы!

Чакаем Вас і Вашых сяброў!

Categories: Абвесткі