Галоўная старонка > Абвесткі > Сьветлай памяці Барыс Кірка

Сьветлай памяці Барыс Кірка

bkirkaШаноўныя сябры,

З глыбокім смуткам паведамляем пра адыход у іншы сьвет Барыса Кіркі – аднаго з самых актыўных дзеячоў парафіі сьвятога Кірылы Тураўскага і Згуртаваньня Беларусаў Канады.

На працягу многіх гадоў спадар Барыс выконваў абавязкі старшыні альбо скарбніка парафіі. І, хаця жыў на Ніягары, амаль кожную нядзелю прыяжджаў у Таронта на ранішнюю Багаслужбу. Ні дрэннае надвор’е, ні кепскае самаадчуваньне не заміналі Барысу Фёдаравічу разам зь любаю на ўсё жыцьцё сьв. памяці Вераю Радэк прыяжджаць на сваім аўта без спазьненьня і амаль да апошніх дзён сьпяваць у царкоўным хоры. Барыс Фёдаравіч валодаў цудоўным голасам і тонкім прыродным музычным слыхам. А ў маладосьці спадар Барыс танчыў у народным ансамблі.

Многія з нас – маладыя альбо старэйшыя – лічылі Барыса Фёдаравіча сваім сябрам і любілі яго за чуласьць, дабрыню, адказнасьць, аптымізм, прыязнасьць, вясёлы характар.

Разьвітаньне з сьветлай памяці Барысам Кіркаю адбудзецца ў пятніцу, 25 лістапада з другой да чацьвёртай гадзіны дня і з 7-й да 9-й вечара (паніхіда) па адрасе: Patterson Funeral Home, 6062 Main St., Niagara Falls.

У панядзелак, 28 лістапада а 10-й гадзіне раніцы ў царкве сьвятога Кірылы Тураўскага адбудзецца абрад паховінаў, затым пахаваньне на Prospect Cemetery, Toronto.

Прыяжджайце, калі ласка, разьвітацца з сьветлай памяці Барысам Кіркаю.

Парафія Сьвятога Кірылы Тураўскага,
Згуртаваньне Беларусаў Канады

Advertisements
Categories: Абвесткі
  1. Дзьмітры Эльяшэвіч
    2016/11/25 у 1:26 PM

    Вялікая страта для грамады канадыйскіх беларусаў. Нам будзе дужа бракаваць сп. Барыса зь ягонаю шырокаю дасьведчанасьцю, добрай парадай, трапным досьціпам.
    Сьветлая памяць!

  1. No trackbacks yet.

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: