Archive

Archive for Лістапад, 2016

Сьветлай памяці Барыс Кірка

2016/11/24 1 comment

bkirkaШаноўныя сябры,

З глыбокім смуткам паведамляем пра адыход у іншы сьвет Барыса Кіркі – аднаго з самых актыўных дзеячоў парафіі сьвятога Кірылы Тураўскага і Згуртаваньня Беларусаў Канады.

На працягу многіх гадоў спадар Барыс выконваў абавязкі старшыні альбо скарбніка парафіі. І, хаця жыў на Ніягары, амаль кожную нядзелю прыяжджаў у Таронта на ранішнюю Багаслужбу. Ні дрэннае надвор’е, ні кепскае самаадчуваньне не заміналі Барысу Фёдаравічу разам зь любаю на ўсё жыцьцё сьв. памяці Вераю Радэк прыяжджаць на сваім аўта без спазьненьня і амаль да апошніх дзён сьпяваць у царкоўным хоры. Барыс Фёдаравіч валодаў цудоўным голасам і тонкім прыродным музычным слыхам. А ў маладосьці спадар Барыс танчыў у народным ансамблі.

Многія з нас – маладыя альбо старэйшыя – лічылі Барыса Фёдаравіча сваім сябрам і любілі яго за чуласьць, дабрыню, адказнасьць, аптымізм, прыязнасьць, вясёлы характар.

Разьвітаньне з сьветлай памяці Барысам Кіркаю адбудзецца ў пятніцу, 25 лістапада з другой да чацьвёртай гадзіны дня і з 7-й да 9-й вечара (паніхіда) па адрасе: Patterson Funeral Home, 6062 Main St., Niagara Falls.

У панядзелак, 28 лістапада а 10-й гадзіне раніцы ў царкве сьвятога Кірылы Тураўскага адбудзецца абрад паховінаў, затым пахаваньне на Prospect Cemetery, Toronto.

Прыяжджайце, калі ласка, разьвітацца з сьветлай памяці Барысам Кіркаю.

Парафія Сьвятога Кірылы Тураўскага,
Згуртаваньне Беларусаў Канады

Advertisements
Categories: Абвесткі

Дзень Герояў і 96-я угодкі Слуцкага Збройнага Чыну

27 лістапада
10:00

SZC1

Парафіяльная Рада Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы
Сьвятога Кірылы Тураўскага і
Галоўная Ўправа Згуртаваньня Беларусаў Канады
запрашаюць Вас адзначыць
Дзень Герояў і 96-я угодкі Слуцкага Збройнага Чыну
27 лістапада 2016 году

  • 10:00 Багаслужба і паніхіда па загінулых героях-случчаках
  • 12:00 Сымбалічная Ліста Герояў Беларусі і Хвіліна Маўчаньня.
    Зварот Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы да суайчыньнікаў з нагоды Дня Герояў.

Слуцкі Збройны Чын 1920-га году ўвайшоў у гісторыю Беларусі як прыклад гераічнага змаганьня нашага народу за сваю волю і будучыню. Сапраўдныя сыны зямлі нашай, случчакі мужна паўсталі на няроўны бой са шматтысячнай бальшавіцкай навалай з Усходу. Іх барацьба і сёньня ёсьць прыкладам неагляднага служэньня ідэалам волі і незалежнасьці Бацькаўшчыны.

Шануем іх мужнасьць і адвагу, шануем памяць пра іх подзьвіг!

Categories: Абвесткі

Андрэй Саньнікаў прэзэнтаваў сваю кнігу ў Канадзе

img_3988

Прэзэнтацыя кнігі Андрэя Саньнікава «Мая гісторыя. Беларуская “Амэрыканка”, або выбары пры дыктатуры» былі арганізаваныя Згуртаваньнем Беларусаў Канады 17 лістапада адразу ў двух гарадох Антарыё. Таронта прывітаў былога палітзьняволенага, кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі 2010 году, намесьніка Міністра Замежных спраў Беларусі 1995-1996 г. Андрэя Саньнікава ў Беларускім грамадзка-рэлігійным цэнтры Таронта ўвечары. Раніцай таго ж дня беларусам Атавы на чале з старшынём Атаўскага адзьдзелу ЗБК Пётрам Мурзёнкам таксама выпаў шанец сустрэць аўтара кнігі і паразмаўляць пра лёс палітыка і будучыню Беларусі.

Чытаць далей…

Categories: Падзеі