Archive

Archive for Кастрычнік, 2016

Прэзентацыя беларускіх кніг у Атаве

9-га кастрычніка 2016 года ў Атаве  (Канада)  адбылася прэзентацыя двух цікавых кніг: Пятра Сільвестравіча Мурзёнка “Адвечныя Плыні” і Пётры Пятровіча Мурзёнка “Шляхі да беларускай нацыі”.  Кнігі былі выдадзены ў Мінску пры падтрымцы Згуртавання Беларусаў Свету “Бацькаўшчына”.

Напачатку вечарыны Пётра Мурзёнак распавёў пра кнігу свайго бацькі, Пятра Сільвестравіча, “Адвечныя Плыні”, якая, нажаль, пабачыла свет ужо пасля смерці аўтара. “Адвечныя Плыні” — другая кіга аўтара. Першая, — “Над  Дзісенкай ракой”была выдадзена ў Канадзе ў 2008 годзе.

“Адвечныя Плыні” змяшчае багатую падборку:  дзіцячыя казкі,  навелы, апавяданні. Усе гэтыя творы яскрава і дэталёва апісваюць жыццёвы шлях  аўтара, яго ўраджанні і погляды на жыццё ў Беларусі і Канадзе. У кнізе  дамінуе любоў да родных мясцін – Паўстаўшчыны. Кніга насычана ўспамінамі пра родных і блізкіх аўтару людзей, цікавымі аповедамі  аб шчаслівых і  складаных момантах жыцця.

Чытаць далей…

Advertisements
Categories: Падзеі

Мова Нанова ў Таронта: Адкрыцьцё сэзону

29 кастрычніка
субота
6 вечара

Паважаныя сябры!

Згуртаваньне Беларусаў Канады распачынае восеньска-зімовы сэзон мерапрыемстваў і запрашае вас 29 кастрычніка, у суботу, а 6-ай вечара ў Беларускі цэнтар у Таронта на чарговы выпуск Мовы Нанова ў Таронта, прысьвечаны восеньскім сьвятам ды абрадам на Беларусі.

%d0%b2%d0%be%d1%81%d0%b5%d0%bd%d1%8c%d1%81%d0%ba%d1%96%d1%8f-%d1%81%d0%b2%d1%8f%d1%82%d1%8b-%d0%bc%d0%be%d0%b2%d0%b0%d0%bd%d0%b0%d0%bd%d0%be%d0%b2%d0%b0-%d1%9e-%d1%82%d0%b0%d1%80%d0%be%d0%bd%d1%82

Чытаць далей…

Categories: Абвесткі

Сьпеўны гурт “Яваровы людзі” запрашае ў калектыў!

кожную сераду
6 гадзін вечара

img_2081-formatted

Мы толькі што распачалі наш новы (ужо 16-ы!) сэзон і спадзяемся, што да нас, як і штовосень, прыйдуць новыя сябры! Калі праца або вучоба пакідаюць вам вольныя вечары, вельмі раім падумаць пра тое, каб далучыцца да “Яваровых людзей”!
Чытаць далей…

Categories: Абвесткі