Archive

Archive for 2016/09/18

У Атаве сустрэліся беларусы Паўночнай Амерыкі

Ужо больш за шэсць дзесяцігоддзяў беларусы Паўночнай Амерыкі раз на два гады ладзяць свае традыцыйныя сустрэчы. Сёлетняя, 32-я Сустрэча, прысвечаная тэме «Дыяспара: нацыянальная свядомасць і развіццё грамадзянскай супольнасці і культуры», праходзіла з 3 па 5 верасня ў сталіцы Канады – Атаве. Арганізатарамі традыцыйна з’яўляюцца Згуртаванне беларусаў Канады (ЗБК) і Беларуска-Амерыканскае задзіночанне (БАЗА).

sept-4-2014

Чытаць далей…

Advertisements
Categories: Падзеі

Рэзалюцыя 32-й Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амерыкі

Мы, прадстаўнікі беларускіх асяродкаў Паўночнай  Амерыкі, удзельнікі 32-й Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амерыкі абмеркаваўшы актуальныя пытаньні стану беларускай нацыянальнай сьведамасьці, грамадзянскай супольнасьці і культуры ў асяродках дыяспары і зыходзячы з пазіцыі аб культурным адзінстве беларускай нацыі сьведчым наступнае:

  • Культурнае адзінства нацыі абазначае і прадугледжвае беларускую ідэнтычнасьць паўсюдна, дзе жывуць беларусы (або людзі, якія ідэнтыфікуюць сябе беларусамі);
  • Захаваньне беларускай ідэнтычнасьці зьяўляецца сьведамай нацыянальнай задачай кожнага беларуса ў Бацькаўшчыне і ў замежжы, што дае магчымасьць захаваць беларускую культуру і ствараць беларускае сацыяльнае асяродзьдзе для яе разьвіцьця ў эміграцыі;
  • Выклікі сучаснага сьвету нясуць пагрозу упадка культуры з прычыны таго, што агрэсіўныя супольнасьці ў  асобных краінах выкарыстоўваюць мову і культуру як сродак разбуральнай палітыкі і націску на мову і культуру краінаў і этнічных групаў, падвержаных агрэсіі і акупацыйнай палітыцы;
  • Нэгатыўныя працэсы сталага даўгагадовага абмежаваньня разьвіцьця беларускай нацыянальнай культуры ў Бацькаўшчыне вядуць да незваротных вынікаў ў разьвіцьці нацыянальнай сьвядомасьці беларусаў як на Радзіме, гэтак і у асяродках дыяспары.

Чытаць далей…

Categories: Падзеі