Галоўная старонка > Articles > Кіраўнік дзіцячага клюбу беларускай мовы ў Таронта: “Для маленькіх беларускіх таронтаўцаў гэта не сумныя ўрокі, для іх гэта – жыцьцё”

Кіраўнік дзіцячага клюбу беларускай мовы ў Таронта: “Для маленькіх беларускіх таронтаўцаў гэта не сумныя ўрокі, для іх гэта – жыцьцё”

З верасьня 2015 года ў Таронта пры падтрымцы Згуртаваньня беларусаў Канады і Беларускай Праваслаўнай Аўтакефальнай Царквы Сьв. Кірылы Тураўскага пачаў дзейнічаць дзіцячы клюб беларускай мовы і культуры «Размова».

Два разы на месяц дзеці прыходзяць у беларускі цэнтар, каб даведацца пра гістарычную радзіму, навучыцца пісаць і чытаць на матчынай мове, пагуляць з сябрамі.

razmova01_0

Кіраўнік клюбу – Кацярына Віктаровіч – скончыла Пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка па спэцыяльнасьці “Беларуская мова і літаратура”. Працавала ў Беларусі з дзецьмі рознага ўзросту і нават з падлеткамі.

“Ідэя пра стварэньне клюбу насамрэч належыць бацькам, – гаворыць Кацярына. – Яны казалі, што гэта было б вельмі добра, каб дзеці чулі беларускую мову і маглі на ёй чытаць і пісаць. Я проста падхапіла гэтую ідэю і зрабіла такі клюб”.

Па словах Кацярыны Віктаровіч, беларуская культура вельмі багатая, яна не абмежаваная ў колькасьці цікавых тэмаў, таму дыяпазон тэмаў вельмі шырокі: геаграфія, гісторыя, літаратура, навука, прырода – дзеці ахвотна падтрымліваюць кожную прапанову настаўніка. Галоўнае – на занятку паказаць пазытыўнае стаўленьне да дзіцячых адказаў. Нічога кепскага няма, калі ў адным сказе дзіця можа выкарыстаць словы з трох моваў: ангельскай, рускай і беларускай.

img_4235

Дзеці ставяцца да беларускай мовы вельмі проста і шчыра, для іх гэта не проста гісторыя бацькоў, але й інструмэнт пазнаньня сьвету. Так, напрыклад, мы можам “крочыць” па Беларусі, ставіць фізычныя вопыты і казаць пра ролю эмоцый – і гэта ўсё на беларускай мове. Для маленькіх беларускіх таронтаўцаў гэта не сумныя ўрокі, для іх гэта – жыцьцё. Гэта іх уласны вопыт, гэта тое, што яны бачаць у жыцьці, гэта тое, што ім цікава. Таму дэвіз клюбу – імкнуцца за інтарэсамі дзяцей у вывучэньні беларускай мовы”, – адзначае Кацярына Віктаровіч.

Пэдагог упэўнена, што арганізаваць працу з дзецьмі розных узростаў было не складана. Па-першае, дапамагаюць самі бацькі, а па-другое ўрокі распрацоўваюцца з улікам узросту дзяцей. Напрыклад, утрымліваць увагу самых маленькіх вучняў дазваляе хуткі тэмп і зьмена відаў дзейнасьці, а старэйшыя імкнуцца больш да ведаў, лягічных заданьняў і фактаў.

img_4239

“Мы наўмысна аб’ядноўваем дзяцей на асноўнай частцы ў адну групу. Так яны вучацца дапамагаць адзін аднаму і сябраваць. На другой частцы вучні працуюць па падгрупах: “школьнікі” пішуць і чытаюць, знаёмяцца з граматыкай беларускай мовы, а маленькія “зорачкі” ў гэты час слухаюць казку ці малююць,”- кажа пэдагог.

img_4272

Яшчэ Кацярына Віктаровіч адзначае, што дзеці натхняюцца мастацтвам, таму ў клюбе вучні абавязкова займаюцца і творчасьцю: керамікай, аплікацыяй, выцінанкай ці працуюць з саломкай. Пры распрацоўцы ўрокаў пэдагог карыстаецца такімі вядомымі прафэсійнымі часопісамі  як “Вясёлка”і “Пралеска”. Прыемна, што з вучэбнымі матэрыяламі дапамагаюць і самі бацькі: беларусы з дому вязуць не грэчку, а беларускія кнігі, падручнікі і нават сшыткі.

Advertisements
Categories: Articles
  1. Яшчэ няма каментарыяў.
  1. No trackbacks yet.

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: