Галоўная старонка > Падзеі > Беларускі народны строй у Таронта

Беларускі народны строй у Таронта

IMGP8733

27 лютага пры падтрымцы Згуртаваньня Беларусаў Канады і Беларускай Праваслаўнай Аўтакефальнай  Царквы Сьв. Кірылы Тураўскага адбыўся спэцыяльны выпуск Мова Нанова ў Таронта на тэму “Беларускі народны строй”.

Наш экспэрт тэматычнага блёку Алена Лявончанка зрабіла падрабязную прэзэнтацыю пра часткі народнага строю, дэкаратыўныя элемэнты і тэхніку выкананьня.

20160227_182134
Госьць тэматычнага блёку Ірына Варабей, майстэрка-дызайнер па вышыўцы, заснавальніца мастацка-дызайнерскай кампаніі “Spirit of Belarus” у Канадзе, распавяла пра ўзоры ў вышыўцы, іхнюю сымболіку й гісторыю паходжаньня.

IMGP8683
Сапраўдным сюрпрызам для наведвальнікаў вечарыны сталася магчымасць пабачыць шляхецка-магнацкія строі, у прыватнасьці рэканструкцыю строю Канцлера Вялікага Княства Літоўскага Льва Сапегі.  Алесь Кот і яго жонка Святлана, Віталь Кошалеў і яго жонка Паліна далі невялікі экскурс у гісторыю супрацьстаяньня магнацкіх радоў у Вялікім Княстве і Рэчы Паспалітай і заклікалі не паўтараць памылкі мінуўшчыны, адкінуць спрэчкі і згуртавацца вакол нацыянальнай ідэі.

IMGP8713
Яшчэ адзін падарунак атрымалі слухачы заняткаў. Вядомая сьпявачка Святлана Літвінава, якая на працягу 15 гадоў была салісткай Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча, падаравала ўдзельнікам Мова Нанова ў Таронта некалькі цудоўных беларускіх песьняў.

IMGP8669
Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі мелі магчымасьць не толькі пабачыць, але і прымераць намітку і іншыя галаўныя ўборы і паўдзельнічаць у шоў нацыянальных галаўных убораў.

IMGP8795
Заключнай часткай Мова Нанова ў Таронта на тэму Беларускі народны строй сталіся беларускія народныя і сярэднявечныя танцы.

Наступны выпуск Мова Нанова ў Таронта 12 сакавіка. Тэма: Масьленіца.

 

Advertisements
Categories: Падзеі
  1. Яшчэ няма каментарыяў.
  1. No trackbacks yet.

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: