Archive

Archive for 2016/01/21

Дабрачынны канцэрт беларускіх талентаў у Атаве

Дабрачынны канцэрт быў арганізаваны сябрамі беларускай суполкі ў доме мастака Пятра Шварцмана 16 студзеня 2016 года . Мэтай канцэрта было сабраць сродкі на правядзенне ў Атаве сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі, якая адбудзецца ў канадыйскай сталіцы 3-5 верасня 2016 года. Калі казаць пра канчатковы вынік, — то так — мэта была дасягнута. Але гэты вечар паказаў яшчэ раз значна больш, а менавіта: арганізаваных і таленавітых людзей, якіх шмат у нашай беларускай грамадзе ў Атаве.

Пачынаючы пісаць гэты артыкул, успомніў, як паступова нараджалася нашая суполка:  першыя навагоднія святы і святкаванні 25 Сакавіка. Нашы сустрэчы паўтара дзесятка год таму назад былі больш сціплымі, у іх арганізацыі прымалі ўдзел на той час у асноўным 3-4 сям’і. Зараз такіх сямей у 5 разоў больш.

Падчас канцэрта гледачы пачулі разнастайныя музычныя творы: песні і рамансы ў выкананні Вольгі Кідісюк і Ірыны Салаўёвай, віртуозную срыпічную ігру Галіны Рэзаіпур з фартэпіанным суправаджэннем  Алены Свешнікавай, бліскучы фартэпіанны дуэт Наталлі Белакуравай і Ніны Логвін, лірычныя п’есы для гітары ў  выкананні Сяргея Розіна-Гурэвіча, таленавітыя кампазіцыі на клавішных і ўдарных Алега Буевіча і Алега Жукава, пранікнёнае выступленне дуэта “Кантабіле” ў складзе Ўлады Шамецька і Міхася Рыкава, песні Л. Коэна ў перакладзе і выкананні Міхася Рыкава, а таксама  вершы атаўскіх паэтаў  Юрася Шамецькі і Пятра Мурзёнка.

DSC_0315 Чытаць далей…

Advertisements
Categories: Падзеі