Галоўная старонка > Падзеі > Вясёлых Калядаў і Новага Году!

Вясёлых Калядаў і Новага Году!

Дарагія сябры!
Згуртаваньне Беларусаў Канады віншуе ўсіх з Калядамі і надыходзячым Новым годам! Зычым, каб наступны год быў вельмі пасьпяховым і плённым, багатым на станоўчыя зьмены і прыемныя ўражаньні! Дабра і шчасьця ў вашыя сем’і!
Глядзіце на Юцюбе новую навагоднюю песьню-віншаваньне, запісаную гуртом “Яваровы людзі”:

Advertisements
Categories: Падзеі
  1. 2016/01/02 у 12:54 AM

    Шаноўныя сябры,

    Гэты Беларускі Цуд-Падарунак, што змайстраваны ў Канадзе, глядзіць увесь Беларускі Сьвет. І ўвесь Сьвет цешыцца, бачачы такое хараство. Не магу не зацаніць вакальныя дадзеныя кожнаг асобна, хто ўклаўся ў выкананьне Навагодняга сьпеву віншаваньня. На маю асабістую думку слухача-гледача-аматара – УСЕ УСЁ ЗРАБІЛІ НА ВЫ-ДАТ-НА!!!

    У тым, што кліп стаўся змайстраваным прафесійна (бо вось у гэтым крыху маю густ) і таму добра глядзіцца і шыкоўны на слых, падазраю, што добра прыклаўся Зайчык;) – Ігар Філюшкін. Малайчына!

    Напрыканцы маю дадаць – зь вяртаньнем да Хаты, спадару Юрась Жвалікоўскі! З табою даданы новыя фарбы.

    Скончыўшы прагляд адразу ж за Юркам Шаўчэнка выгукнуў міжволі ”Жыве!…”

    Прыкладаю каментар-водгук Доктара Яна Запрудніка.
    ———————–
    ”Шаноўны сябра Алесь!
    З НОВЫМ ГОДАМ!
    З КАЛЯДАМІ!
    Шчыра дзякую за прысыланую інфармацыю.
    Калі ласка, перадай пры нагодзе вялікую падзяку тварцам і ўдзельнікам сёлетняе сьвяточна-навагодняе праграмы за цудоўную прэзэнтацыю беларускага слова й песьні. Мы з жонкай праглядзелі яе на сайце Беларуспартызана й разаслалі па ўсіх знаёмых. Маем добрыя водгукі.
    Вы робіце вялікую грамадзка рэпрэзэнтацыйную справу ў Канадзе й па-за ейнымі межамі.
    Слава вам за гэта.
    ЯЗ
    ——————————–
    Дык посьпехаў усяму гурту ”Яваровы Людзі” й надалей!

  1. No trackbacks yet.

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: