Галоўная старонка > Падзеі > Калядны выпуск Мова Нанова ў Таронта

Калядны выпуск Мова Нанова ў Таронта

“Ішла Каляда калядуючы…”

12 сьнежня пры падтрымцы Згуртаваньня Беларусаў Канады і Царквы Сьвятога Кірылы Тураўскага адбыўся Калядны выпуск Мова Нанова ў Таронта з каляднікамі (Фольк-гурт “Яваровы людзі ”), якія не толькі самі прыйшлі, а Казу з сабой прывялі, Бусла і Мядзьведзя.

IMG_4022

Асабліва прыемным сюрпрызам для ўдзельнікаў нашых заняткаў стаўся відэазапіс каляднай гісторыі ад Уладзімера Арлова, запісанага ў Менску нашымі сябрамі адмыслова для Каляднага выпуску Мова Нанова ў Таронта.

Граматычны блёк быў займальным і інтэрактыўным, са сьвяточнай віктарынай і групавымі заданьнямі па беларускай мове. Міталягічны аспэкт Калядаў, сымбалі і іх значэньні маляўніча і падрабязна прадставіла ў тэматычным блёку доктар навук Алена Лявончанка.

20151212_181340Госьць тэматычнага блёку, Надзея Дробіна, старшыня Рады Парафіі Беларускай Царквы ў Таронта падзялілася сваёй гісторыяй Калядаў, бо памятае з маленства, як святкавалі Каляды, што рабілі, што апраналі ў славутай вёсцы Тонеж Лельчыцкага раёну Гомельскай вобласьці, дзе яна нарадзілася. Усе абрады, звязаныя з Калядамі, Надзея бачыла на свае ўласныя вочы і дэталёва памятае многія з іх.

IMG_2688Першагерарх Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы, Архіэпіскап Наваградзкі й Паўночнаамэрыканскі Сьвятаслаў паведаў пра боскія цуды з усяго сьвету, што здараюцца ў час, калі надыходзяць Каляды.

IMG_2715Сакратар Галоўнай Управы Згуртаваньня Беларусаў Канады Віталь Кошалеў дзеліцца ўражаньнямі пра Калядны выпуск Мова Нанова ў Таронта: “Вельмі прыемна бачыць новыя твары, пачуць новыя галасы. Мы радыя, што Мова Нанова ў Таронта набірае сваю папулярнасьць і аўтарытэт. Удзельнікі сем’ямі з’язджаюцца з розных гарадоў Канады, каб далучыцца да беларускай культуры. Гэтым разам мы пазнаёміліся з Сяржуком і Натальляй з Лёндану (Онтарыё) і былі ўсьцешаныя тым, што іх дочкі вывучаюць беларускую мову праз Скайп з настаўніцай зь Беларусі. Мне вельмі прыемна, што традыцыя навучаньня беларускай мове за мяжой працягваецца, а Мова Нанова ў Таронта дапамагае знайсьці аднадумцаў і неабыякавых да беларускай культуры людзей”.

Традыцыйна ўдзельнікі Мова Нанова ў Таронта атрымалі духмяныя самаробныя пернікі.

пернікі

Advertisements
Categories: Падзеі
  1. Яшчэ няма каментарыяў.
  1. No trackbacks yet.

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: