Archive

Archive for Снежань, 2015

Вясёлых Калядаў і Новага Году!

2015/12/30 1 comment

Дарагія сябры!
Згуртаваньне Беларусаў Канады віншуе ўсіх з Калядамі і надыходзячым Новым годам! Зычым, каб наступны год быў вельмі пасьпяховым і плённым, багатым на станоўчыя зьмены і прыемныя ўражаньні! Дабра і шчасьця ў вашыя сем’і!
Глядзіце на Юцюбе новую навагоднюю песьню-віншаваньне, запісаную гуртом “Яваровы людзі”:

Categories: Падзеі

Сустракайма разам новы год 2016!

Запрашаем! Новы Год 2016Паважанае спадарства,

Запрашаем Вас і Вашых сяброў сустрэць Новы Год 2016 разам з Беларускім Цэнтрам у Таронта 31 сьнежня, з  22:00 – да раніцы.

Чытаць далей…

Беларуская калядная ялінка 2016

ялінка3-2016

Калядны выпуск Мова Нанова ў Таронта

“Ішла Каляда калядуючы…”

12 сьнежня пры падтрымцы Згуртаваньня Беларусаў Канады і Царквы Сьвятога Кірылы Тураўскага адбыўся Калядны выпуск Мова Нанова ў Таронта з каляднікамі (Фольк-гурт “Яваровы людзі ”), якія не толькі самі прыйшлі, а Казу з сабой прывялі, Бусла і Мядзьведзя.

IMG_4022

Чытаць далей…

Categories: Падзеі

Месяц Кастуся Акулы ў Канадзе

2015/12/18 1 comment

16 лістапада, споўнілася 90 год з дня народзінаў Кастуся Акулы – аднаго з заснавальнікаў Згуртаваньня Беларусаў Канады і ягонага першага кіраўніка, пісьменьніка, ляўрэата Прэміі Ф.Багушэвіча, журналіста, грамадзкага дзеяча, аднае з самых адметных постацяў Беларускае эміграцыі. Менавіта з гэтае нагоды Беларуская грамадзкасьць Канады прызначыла лістапад 2015 году месяцам Кастуся Акулы.

Akula-kolazh-90

Чытаць далей…

Categories: Падзеі