Archive

Archive for 2015/11/16

Слуцкі Збройны Чын

29 лістапада
12:00SZC1

У нядзелю, 29 лістапада, традыцыйна адзначаем наша вялікае нацыянальнае сьвята – Дзень Герояў.

Слуцкі Збройны Чын 1920-га году ўвайшоў у гісторыю Беларусі як прыклад гераічнага змаганьня нашага народу за сваю волю і будучыню. Сапраўдныя сыны зямлі нашай, случчакі мужна паўсталі на няроўны бой са шматтысячнай бальшавіцкай навалай з Усходу. Іх барацьба і сёньня ёсьць прыкладам неагляднага служэньня ідэалам волі і незалежнасьці Бацькаўшчыны.

Шануем іх мужнасьць і адвагу, шануем памяць пра іх подзьвіг!