Галоўная старонка > Навіны > Ґазэце «Беларус» – 65!

Ґазэце «Беларус» – 65!

Bielarus-logo[1]Дарагі «Беларусе»!

Паважаныя сябры!

Галоўная Ўправа Згуртаваньня Беларусаў Канады, Рада Парафіі Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Таронта (БАПЦ) шчыра віншуюць вас з выдатнаю падзеяю – 65-годзьдзем выхаду ў сьвет першага нумару ґазэты.

Гісторыя «Беларуса» гэта, без перабольшваньня, гісторыя жыцьця і думкі беларускага замежжа. Хіба ніводная грамадзкая інстытуцыя ані выданьне ў замежжы не змаглі так удала адлюстраваць і рафінаваць тое, што мы называем самаідэнтыфікацыяй, духам беларускім. Для суайчыньнікаў, якіх лёс закінуў далёка ад родным месцаў, гэта мела значэньне надзвычайнае.

Беларусы Канады заўсёды з цікавасьцю чакалі і чакаюць «Беларуса». Варта ўзгадаць тут былыя «Весткі з Канады» пры ґазэце «Беларус» і актыўную падтрымку выданьня такімі нашымі суродзічамі як Кастусём Акулам, сп-вам Вінцуком і Раісай Жук-Грышкевічамі, Міколам Ганьком, Алесем Грыцуком, Міхалам Кулешам, Антонам Маркевічам, Арсенем Монідам і іншымі. Дасылалі свае артыкулы, нататкі, рэпартажы, дбалі аб ґазэце, падтрымоўвалі яе выданьні матар’яльна.

«Беларус» 65 гадоў таму на чужыне знайшоў свой адметны, гучны голас. Голас той гучаў і гучыць, каб яе чытачы таксама маглі знайсьці і мець свой.
Посьпехаў жа табе, «Беларусе», натхненьня і плёну на доўгія гады!

Старшыня Галоўнае Ўправы Згуртаваньня Беларусаў Канады З. Эльяшэвіч

Старшыня Парафіі Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Таронта (БАПЦ) Н. Дробіна

Advertisements
Categories: Навіны
  1. Яшчэ няма каментарыяў.
  1. No trackbacks yet.

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: