Галоўная старонка > Падзеі > Віншуем Антона Шукелойця!

Віншуем Антона Шукелойця!

ад Галоўнае Ўправы Згуртаваньня Беларусаў Канады,

Рады Парафіі Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Таронта (БАПЦ)

Высокапаважаны Спадар Шукелойць,

Галоўная Ўправа Згуртаваньня Беларусаў Канады, Рада Парафіі Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Таронта (БАПЦ) маюць гонар віншаваць Вас з выбітнaю падзеяю – стагоддзем зьяўленьня на Сьвет Божы. Пра такое жыцьцёвае дасягненьне сёньня далёка ня кожны мае сьмеласьць нават марыць.

Гісторыю народа робяць лепшыя прадстаўнікі ягонае эліты, ягоныя патрыёты. Дзе б ні прыйшлося атабарыцца, жыць, працаваць, яны заўсёды знаходзяць магчымась рабіць карыснае для свае нацыі. У вызначальныя перыяды гісторыі яны заўсёды ў гушчы падзеяў, яны заўсёды там, дзе цяжка, яны заўсёды змагаюцца за лепшае свайго народа.

Траціна беларускага люду – на чужыне. Вы – сярод тых адукаваных, нацыянальна сьведамых асобаў, што заклалі падмуркі нашых будучых структураў, запачаткавалі тое жыцьцё беларускіх асяродкаў замежжа, што мы маем сёньня. Вы – сярод тых, што, знаходзячыся на выгнаньні, цалкам аддалі сябе служэньню Бацькаўшчыне.

Вы сталіся відавочцам, ўдзельнікам і лёсавызначальных, і адначасна трагічных падзеяў у нашай гісторыі. Таксама як Вы й сярод тых, хто занатаваў на паперы сваё бачаньне як таго часу, так і разуменьне сёньняшняга, пакінуўшы нам у спадчыну каштоўнейшы інфармацыйны матэрыял, што стаўся цэментуючым рэчывам падчас распрацоўкі і ажыцьцяўленьня асноўных прынцыпаў дзейнасьці сусьветнае Беларускае дыяспары.

Яшчэ да вайны, атрымаўшы адукацыю ў гуманітарнай сфэры, Вы зрабілі істотны ўнёсак у стварэньне культурнага слою Беларушчыны, каторы стаўся неабходнаю глебаю для выхаваньня малодшага пагаленьня беларусаў на чужыне. Дзякуючы Вашай неацэннай працы сталі яны нацыянальна-сьведамымi, нацыянальна- арыентаванымi асобамi.

Ваш шматгадовы марафон у кіраваньні старэйшаю беларускаю арганізацыяю Злучаных Штатаў, Беларуска – Амэрыканскім Задзіночаньнем, назаўсёды занатаваны ў гісторыі беларускага замежжа.

І ўжо зусім звыклым стала бачыць Вас – сьціплага, з шыкоўнымі вусамі, дзядзьку ў традыцыйным берэце і з бел-чырвона-белым сьцягам у руках на імрпэзах і акцыях беларускага Ню-Ёрку.

Гледзячы на прыязную постаць стогадовага патрыярха Беларускае грамады Амэрыкі тым не меньш узьнікае непераадольнае жаданьне грымнуць: ”І яшчэ Доўгія Лета, Спадар Антон! І каб сонейка, ўстаючы па-над Атлянтыкаю, яшчэ шмат разоў вітала Вас у Дзень Вашых Народзінаў.”

Заставайцеся заўсёды здаровымі й шчасьлівымі!

Старшыня Галоўнае Ўправы Згуртаваньня Беларусаў Канады З. Эльляшэвіч

Старшыня Парафіі Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Таронта (БАПЦ) Н. Дробіна

Advertisements
Categories: Падзеі
  1. Яшчэ няма каментарыяў.
  1. No trackbacks yet.

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: