Галоўная старонка > Падзеі > Дзень Волі-2015 у Аттаве

Дзень Волі-2015 у Аттаве

Сёлятняе святкаваньне Дня Волі прыпала на 26 красавіка. Пасьля адкрыцьця ўрачыстага паседжаньня і віншаваньняў Пётры Мурзёнка, старшыні Аттаўскага аддзела Згуртаванньня беларусаў Канады (ЗБК), прысутныя хвілінай маўчаньня памянулі пацярпеўшых ад Чарнобыльскай аварыі. Далей, у адпаведнасьці з праграмай, Малітву за Беларусь правёў Сьвятаслаў Логін, Архіяпіскап Наваградскі, Першагерарх Беларускай праваслаўнай аўтакефальнай царквы. З прамовай, прысьвечанай 97-м угодкам Беларускай Народнай Рэспублікі, выступіла сп. Івонка Сурвіла, Прэзідэнт Рады БНР. Прывітальныя словы ад Галоўнай управы ЗБК, Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”, Беларуска-амерыканскага задзіночаньня, ад айца Акаловіча прадставіў старшыня ЗБК, сп. Дзмітрый Эльяшэвіч. Удзельнікаў свята прывітаў прадстаўнік польскай суполкі сп. Ежы Чартарыйскі. Урачыстая частка скончылася дакладам Пётры Мурзёнка “Беларуская Народная Рэспубліка. Пачатак, 1917-1918”.

Падчас кароткага перапынку ўдзельнікі сьвята маглі паразмаўляць, частуючыся кавай і прысмакамі, прыгатаванымі Інай Каралькевіч, Кацярынай Пічугінай, Наталіяй Баркар, Марыяй Аляксандраўнай Логвінай. Другая палова праграмы сьвята пачалася з традыцыйнай беларускай дыктоўкі, якую ў Аттаве пішуць пачынаючы з 2008 году. У мінулым годзе амаль палова людзей напісала на выдатна. На гэты раз паспытаць свае здольнасьці ў беларускай граматыцы адважыліся 16 чалавек. Дыктаваўся ўрывак з апавяданьня Кузьмы Чорнага “Па дарозе”.

DSC_8552Крыху пазьней пачаўся запрошаны канцэрт фальклорнага гурта з Таронта “Яваровы людзі”,  пад кіраўніцтвам Віялеты Кавалёвай. Артысты гурта прыехалі загадзя ў суботу і гасцінна разьмясьціліся ў сяброў-аттаўчан – у хатах Каралькевічаў, Шамецькаў, Мурзёнкаў. Гурт “Яваровыя людзі” не толькі цудоўна і прафесійна сьпявае беларускія народныя песьні, але і можа запаліць гледачоў на сумесныя сьпевы. Гледачам былі раздадзены невялікія зборнікі з песьнямі. Але не толькі песьнямі славіцца гурт. Яны ведаюць шмат карагодаў і танцаў. У карагодах хадзілі амаль усе ўдзельнікі, а пасьля яшчэ развучвалі некалькі беларускіх танцаў. Танцавалі “да упаду”. Усе удзельнікі сьвята шчыра падзякавалі гасьцям з Таронта за тую радасьць і задавальненьне, якое яны прынесьлі разам са сваім талентам.  У сьвяткаваньні Дня Волі прынялі ўдзел каля 60 асоб.

DSC_8588

DSC_8644Да наступных сустрэч!

Пётра Мурзёнак,  старшыня Аттаўскага аддзела ЗБК

Advertisements
Categories: Падзеі
  1. Яшчэ няма каментарыяў.
  1. No trackbacks yet.

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: