Archive

Archive for Красавік, 2015

Дзень Волі-2015 у Аттаве

Сёлятняе святкаваньне Дня Волі прыпала на 26 красавіка. Пасьля адкрыцьця ўрачыстага паседжаньня і віншаваньняў Пётры Мурзёнка, старшыні Аттаўскага аддзела Згуртаванньня беларусаў Канады (ЗБК), прысутныя хвілінай маўчаньня памянулі пацярпеўшых ад Чарнобыльскай аварыі. Далей, у адпаведнасьці з праграмай, Малітву за Беларусь правёў Сьвятаслаў Логін, Архіяпіскап Наваградскі, Першагерарх Беларускай праваслаўнай аўтакефальнай царквы. З прамовай, прысьвечанай 97-м угодкам Беларускай Народнай Рэспублікі, выступіла сп. Івонка Сурвіла, Прэзідэнт Рады БНР. Прывітальныя словы ад Галоўнай управы ЗБК, Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”, Беларуска-амерыканскага задзіночаньня, ад айца Акаловіча прадставіў старшыня ЗБК, сп. Дзмітрый Эльяшэвіч. Удзельнікаў свята прывітаў прадстаўнік польскай суполкі сп. Ежы Чартарыйскі. Урачыстая частка скончылася дакладам Пётры Мурзёнка “Беларуская Народная Рэспубліка. Пачатак, 1917-1918”. Чытаць далей…

Advertisements
Categories: Падзеі