Archive

Archive for Студзень, 2015

Каляда па-ангельску

Калі ласка, запрашайце сваіх англамоўных і не англамоўных калегаў, сяброў, знаёмых.
Апошняя магчымасць у гэтым годзе пабачыць Каляды і атрымаць зарад пазітыву, добрыя пажаданні and FREE hugs from our Polar Bear!

Падзея ў Facebook

Koliada 2015-01-30

Advertisements

Выстава беларускай мастачкі Алены Ляпко ў Атаве

Карціны беларускай мастачкі Алены Ляпко, выстаўленыя ў Shenkman Arts Centre ў Атаве, ўраджваюць сваёй непаўторнай і лёгкай аўрай пачуцця гораду і яго наваколля… Горад пазнавальны — Атава, сталіца Канады. Але чым болей ты глядзіш на карціны, тым пачуццё канкрэтнасці і дэталёвага падабенства знікае. З’яўляецца лёгкае і шапатліва-ўзнёслае адчуванне нечага жывога, асаблівага… Вечаровы горад, падсвечаны неонавым святлом, набывае таямнічы і хвалюючы выгляд… Горад быццам рыхтуецца сустрэць цябе, а потым ходзіць разам з табой, паказваючы свае вуліцы і паркі, — ды яшчэ — распавядае пра задумы, мары і адметны талент мастачкі, якая ўпэўнена і яскрава гэты горад намалявала. Фарбы на карцінах выглядаюць ярка і насыча, даючы адчуць, што ўсё, што існуе тут, намалявана метавіта для цябе… Алена нарадзілася ў Менску, скончыла Акадэмію Мастацтваў. Ужо больш за 10 год жыве ў Атаве і малюе свой непаўторны – а цяпер ужо — пазнавальны горад.

artrarium.com

IMG_06_0031ljapko

Categories: Падзеі

Беларуская ялінка ў Таронта

Мароз лютаваў на двары, а ў беларускім цэнтры Таронта панаваў святочны настрой.

З самага ранку тут звінелі дзіцячыя галасы, чуўся смех дарослых. На святочную Ялінку, якая адбылася 11 студзеня, завіталі маленькія беларусы разам са сваімі бацькамі.

Цэлы год дзеткі чакалі гэтага свята. Яны рабілі касцюмы, вучылі вершы, песні. І вось гэты дзень прыйшоў!

Загарэліся рознакаляровыя агеньчыкі на ялінцы, зазіхацелі яркія гірлянды, зайграла музыка — радасная мітусня напоўніла залу.

Глядзець фотарэпартаж

http://nn.by/?c=ar&i=142214

Больш фотаў

https://www.dropbox.com/sh/st4yd19g1hb1pnm/AAD8gl2qH9iUL_PdymDio9fsa?dl=0#/

taronta2_150113

Categories: Падзеі

Калядная вечарына

January17_2015

Запрашаем на Калядную Ялінку!

Yalinka2015

Навагодняя песьня ад “Яваровых людзей”

Categories: Навіны, Падзеі

Віншуем Вольгу Іпатаву

ipatava

Categories: Падзеі