Галоўная старонка > Падзеі > Сьвяткаваньне 96-х угодкаў Абвяшчэньня незалежнасьці БНР у Аттаве

Сьвяткаваньне 96-х угодкаў Абвяшчэньня незалежнасьці БНР у Аттаве

20140406 (1)Сьвята праходзіла 6 красавіка 2014 года ў грамадскім цэнтры Хінтонбург, што на вуліцы Велінгтон у Аттаве. Трэба адзначыць, што першае сьвятаваньне Дня 25 Сакавіка у Аттаве праходзіла ў гэтым жа цэнтры 15 гадоў таму назад.
 
На сьвята прыйшлі добра знаёмыя людзі і пару чалавек новенькіх. Запрашэньні  былі высланы па электроннай пошце, а таксама былі вывешаны абявы ў трох крамах.
 
Вельмі прыемна было бачыць зладжаную ўжо працу нашай каманды: дружна расставілі крэслы, сталы, прыгатавалі каву, дэлікатэсы, усталявалі апаратуру (музычную, мікрафоны, для паказа слайдаў). У зале былі ўсталяваны бел-чырвона-белы сьцяг і Пагоня”.
 
Сьвяткаваньне праходзіла паводле праграмы. Урачыстую частку адкрыў сп. Пётра Мурзёнак, старшыня Аттаўскага аддзелу ЗБКЁн перадаў бласлаўленьне сходу ад архіяпіскапа Сьвятаслава Логіна, Першайярарха Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы (БАПЦ). Затым вядучы запрасіў на сцэну старшыню Рады БНР, сп. Івонку Сурвілла, якая зрабіла цікавы і грунтоўны даклад. Свае віншаваньні сходу выказала старшыня Згуртаваньня Беларусаў Канады, сп. Валянціна Шаўчэнка, якая прыехала з Таронта.
 
Канцэртную частку вяла сп. Аляксандра Логвін. У канцэрце гучалі вершы Юрася Шамецькі і Пятра Мурзёнка, музычныя песы выконвалі юныя музыкі  Ніна Логвін, Ксенія Каралькевіч, Паўлінка Шамецька, рамансы і песьні прагучалі ў выкананьні Валянціны Шаўчэнка, а песьню “Авэ Марыя” (І.Лучанок, З. Пазьняк) Вялянціна выканала ў суправаджэньні вакальнай дзіцячай групы (да ўпамянутых вышэй юных музыкаў далучыліся яшчэ  Ангеліна Табаленка, Агата Логвін і Аляксей Ціпенка). На заключэньне канцэрта добра вядомы нам дуэтКантабіле, у складзе Ўлады Шамецька (скрыпка) і Міхаіла Рыкава (гітара),  цудоўна выканаў дзьве музычныя песы – “Паланэз” М.Агінскага і “Adiós Nonino” А.Пяцоллы. На гэтым асноўная частка канцэртнай праграмы скончылася. Хочацца падзякаваць усім удзельнікам канцэрта. Асаблівая падзяка Ўладзе Шамецька за жаданьне і арганізацыю канцэртаў на нашых мерапрыемствах.
Пасля канцэрту людзі мелі магчымасьць пагаварыць, выпіць кавы ці зесьці штось смачнае. У перапынку сябры ЗБК ўнеслі складкі ў агульную скарбонку, а таксама свой унёсак у Дар Сакавіка (фонд на карысьць БНР).
 
Але праграма працягвалася, бо па добрай ужо традыцыі ўдзельнікі сьвята пісалі дыктоўку. На гэты раз Галіна Туміловіч начытвала тэкст са Споведзі Ларысы Геніюш. Шосты раз беларусы Аттавы пісалі дыктоўку, на гэты раз селі за стол 15 аматараў беларускага слова. У мінулым годзе на выдатна напісалі дыктоўку – Лідзія Арлоўская, Аляксандра Логвін, Сяргей Мазгавы, Віктар Няхай.
 
Фінальным акордам сьвята быў урок танца, таксама традыцыйны. На гэты раз развучвалі Паланэз”, першыя такты йшлі са збоямі, але паступова каля 20 танцораў даволі ўдала і з настроем выконвалі патрэбныя рухі.
 
Сьвята прайшло ў цёплай, сяброўскай атмасферы.

 

Advertisements
Categories: Падзеі
  1. Яшчэ няма каментарыяў.
  1. No trackbacks yet.

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: