Галоўная старонка > Падзеі > Мітынг у падтрымку ўкраінскага народа

Мітынг у падтрымку ўкраінскага народа

 У нядзелю, 2 сакавіка пасьля традыцыйнае нядзельнае малітвы ў царкве Сьв. Кірылы Тураўскага беларусы Таронта пад бел-чырвона-белымі сьцягамі далучыліся да акцыі пратэсту ўкраінскае дыяспары ля расейскага кансуляту.
Ад імя Згуртаваньня Беларусаў Канады удзельнікі акцыі выказалі падтрымку ўкраінскаму народу ў барацьбе супраць расейскае акупацыі. У прамове да ўдзельнікаў мітынгу было адзначана, што ад выніку цяперашняга змаганьня ўкраінскага народу залежыць і лёс Беларусі – у выніку пасьпяховага аншлюсу, наступнай будзе нашая Бацькаўшчына. Калі ж зараз Украіна з дапамогай краін Захаду зможа адстаяць сваю незалежнасьць, калі пазыцыя заходніх краін да Расеі зьменіцца, ёсьць шанец і для Беларусі з часам пазбавіцца рэжыму ўнутранай акупацыі. Украінцы Таронта віталі беларусаў воклічамі “Жыве Беларусь!”.
Сябры беларускай дыяспары ў Таронта неаднаразова прыходзілі падтрымаць украінскія акцыі на працягу апошніх месяцаў, зьбіраюцца выказваць салідарнасьць і надалей.

Toronto_2

Toronto_1

 Беларусы Атавы таксама далучыліся да акцыі пратэсту, якая праходзіла каля амерыканскай амбасады.

Ottawa

Жыве Беларусь!
Слава Україні!

Advertisements
Categories: Падзеі
  1. Яшчэ няма каментарыяў.
  1. No trackbacks yet.

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: