Archive

Archive for Снежань, 2013

Віншаваньні ад Івонкі

ivonka

Advertisements
Categories: Навіны

Калядная паштоўка ад «Яваровых людзей»

Categories: Навіны

Часопіс «САКАВІК», №4

Дарагія сябры!

Часопіс «САКАВІК» віншуе Вас з надыходзячымі сьвятамі – Калядамі, Новым 2014-м годам і зноў жа з Калядамі. Зычым шчасьця, здароўя і посьпехаў у Новым годзе. Да сваіх віншаваньняў далучаем кароткі зьмест чарговага нумара часопіса, які зьмешчаны 15 сьнежня на нашым вэб-сайце www.sakavik.net (часопіс «САКАВІК», №4, сьнежань 2013).

У сьвежым нумары Вы знойдзеце артыкул з творчай спадчыны прафесара Крукоўскага (16.10.1923 – 30.09.2013). Гэта відаць адзін з апошніх твораў беларускага філосафа, дзе ён разглядае праблемы цыклічнасьці сацыяльнага і культурнага развіцьця грамадства.
А. Згерскі яшчэ раз зьвяртаецца да аналізу стану беларускага грамадства і прыходзіць да высновы, што няма падстаў цьвердзіць пра нежыцьцяздольнасць беларускай нацыянальнай супольнасьці. У артыкуле В. Казловай праводзіцца аналіз дэталяў пагадненьня аб асацыяцыі Украіны і Еўрапейскага Саюза і магчымы уплыў рэалізацыі гэтага пагадненьня на Беларусь. Пётра Мурзёнак аналізуе параметры беларускай ментальнасьці, якія яшчэ не адпавядаюць ментальнасьці цывілізаваных краін. У чацвёртым нумары падаецца цікавая інфармацыя пра пачатак фестываляў арганнай музыкі ў Беларусі; пра першы з іх, які прайшоў у кастрычніку на Пастаўшчыне, распавядае адзін з арганізатараў фестываля, сп. Т. Стружэцкі.

На старонках вэб-сайта «САКАВІК» зьмешчаны таксама цікавыя матэрыялы з другіх крыніц, прысьвечаныя развіцьцю беларускасьці і беларускай культуры. Запрашаем на старонкі часопіса.
Будзем рады, калі Вам спадабаецца публікуемая інфармацыя і ў Вас узьнікне жаданьне падзяліцца ёю з Вашымі сябрамі.

 

Categories: Petitions

Беларусы Таронта супраць хакейнага чэмпіянату ў Менску

19 сьнежня ў Таронта, каля Музэю хакейнай славы прайшоў пікет супраць правядзеньня ў Беларусі чэмпіянату сьвету па хакеі.

Пікет быў арганізаваны Згуртаваньнем беларусаў Канады і прымеркаваны да трэцяй гадавіны разгону Плошчы ў Менску.

Чэмпіянат сьвету па хакеі пройдзе ў Менску з 11 па 25 траўня 2014 году. Палітыкі шэрагу краінаў, сярод якіх Фінляндыя, Швэцыя, Польшча неаднаразова выступалі з прапановай байкатаваць гэтае спартовае мерапрыемства ў Менску з-за наяўнасьці ў краіне палітычных вязьняў і сьмяротнага пакараньня.

А на сайце http://www.change.org ужо сабрана каля 20 000 подпісаў пад электроннай пэтыцыяй, якая заклікае не дапусьціць правядзеньня чэмпіянату сьвету па хакеі ў Беларусі.

hockey

 

Categories: Падзеі

Згуртаванне беларусаў Канады адзначыла сваё 65-годдзе

1 снежня 2013 года беларусы Канады адсвяткавалі 65-годдзе старэння Згуртавання беларусаў Канады (ЗБК). Перад пачаткам святочнай часткі адбылася супольная малітва за душы ўсіх спачылых сяброў Згуртавання, а таксама ўдзельнікаў Слуцкага збройнага чыну.

Сёлета імпрэза праходзіла ў фармаце вялікага супольнага Дня Народзінаў. Да сяброў Згуртавання, што сабраліся ў вялікай залі ЗБК, звярталіся з віншаваньнямі прадстаўнікі беларускіх арганізацыяў з усяго свету. Адкрыў свята запіс святочнай прамовы  Прэзідэнта Рады БНР Івонкі Сурвіллы, у простым эфіры прагучалі віншаванні Змітра Дашкевіча (Малады Фронт), Паўла Севярынца (БХД), Управы МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, Ганны Сурмач (БАЗА) ды Хведара Нюнькі (Таварыства беларускай культуры, Вільня). Таксама ў запісе прагучалі віншаванні сябраў дыяспары ў Канадзе, якія не змаглі прысутнічаць: Марыі Ганько і Вольгі Грыцук.

Былі ўзгаданыя першыя гады па стварэнні ЗБК, калі паваенныя імігранты ахвяравалі літаральна апошнія цэнты і багата свайго часу, каб стварыць беларускі асяродак у далечыні ад Бацькаўшчыны. Былі прадэманстраваныя архіўныя дакументы: устаноўчыя паперы, першыя заявы аб уступленні ў Згуртаванне. Успаміналі ўсіх старшыняў ЗБК, іхны ўнёсак у агульную справу Беларушчыны.

Напрыканцы імпрэзы грамада паглядзела лекцыю айца Леаніда Акаловіча, прымеркаваную да 93-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну.

Па заканчэнні імпрэзы некаторыя сябры накіраваліся да консульства Украіны ў Таронта, каб выказаць сваю падтрымку братняму народу на мітынгу ўкраінскае дыяспары за еўрапейскі выбар Украіны.

 

65 zbk

Categories: Petitions