Галоўная старонка > Падзеі > Беларусы аднавілі Еўфрасіннеўскі крыж

Беларусы аднавілі Еўфрасіннеўскі крыж

Крыж быў упершыню пастаўлены ў гэтым традыцыйным месцы паломніцтва прадстаўнікамі беларускай дыяспары з усяго свету ў 1988 г. у памяць 1000-годдзя хрысціянства ў Беларусі.

Арганізатарамі і галоўнымі фундатарамі таго праекта былі Вінцук і Раіса Жук-Грышкевічы, на ўрачыстае адкрыццё Крыжа прыязджала Наталля Арсеннева, якая прысвяціла яму адзін з сваіх вядомых вершаў.

Сёлета Крыж давялося дэмантаваць, бо за 25 гадоў драўніна, з якой ён быў зроблены, спарахнела дарэшты.

1

 

Дзякуючы ахвяраванням беларускай грамады Канады, Амерыкі і Беларусі і працы рук Юркі Шаўчэнкі, на свята Узвіжання паўстаў новы чатырохметровы Крыж. Падчас урачыстай службы Крыж асвяціў епіскап Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Уладыка Святаслаў.

Напрыканцы службы беларусы Канады праспявалі традыцыйны гімн «Магутны Божа».

Крыж увасабляе надзею беларускай грамады на вызваленне і адраджэнне вольнай Бацькаўшчыны, што, на жаль, не страціла актуальнасці і сёння.

Першы Крыж быў пастаўлены пакаленнем паваенных эмігрантаў, сёння новае пакаленне беларусаў Канады пацвердзіла сваю адданасць справе Беларушчыны.

2

 

 

 

 

 

Advertisements
Categories: Падзеі
  1. Яшчэ няма каментарыяў.
  1. No trackbacks yet.

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: