Галоўная старонка > Падзеі > Беларусы Канады адзначылі 27-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС

Беларусы Канады адзначылі 27-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС

У  беларускім грамадска-рэлігійным Цэнтры Таронта беларусы Канады адзначылі 27-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Старшыня Згуртавання беларусаў Канады Валянціна Шаўчэнка узгадала пра вялікую дапамогу, якую аказалі сваёй радзіме эмігранты праз заснаваны Івонкай Сурвілай, Зінаідай Гімпелевіч і Паўлінай Пашкевіч – Смітс Канадыйскі Фонд Дапамогі Ахвярам  Чарнобылю.  На Беларусь былі адпраўлены на мільёны даляраў лекі і адзенне, у Канаду штогод на аздараўленне прыязджалі  хворыя дзеці. Усім здавалася ў першыя гады пасля аварыі, што “мірны атам” ніколі больш не прыдзе ў Беларусь.

Але будаўніцтва Астравецкай АЭС паказвае, што  сённяшняе кіраўніцтва краіны не зрабіла ніякіх вывадаў з гэтай вялізнай трагедыі нашага народу. Пра гэта гаварыў ў сваім выступленні фізікядзершчык, сустаршыня камітэту “Вучоныя за без”ядзерную Беларусь” Ягор Фядзюшын, які трыццаць два гады  адпрацаваў у Інстытуце ядзернай энергетыкі ў Соснах. Яго даклад, заснаваны на уласным вопыце пошукаў і вынаходніцтваў, а затым і адмаўлення  перспектываў ядзернай энергетыкі па сучасных тэхналогіях,   быў з вялікай цікавасцю праслуханы прысутнымі.

IMG_5059

Выступае Ягор Фядзюшын

Беларусы Канады неаднаразова выступалі супраць будаўніцтва АЭС на Беларусі. Нажаль,  да іхняга голасу, як і да голасу ўсіх тых, хто далучаецца да патрабаванняў перапыніць самазабойчыя авантуры з ядзернай энергетыкай,  сённяшні ўрад  Беларусі не прыслухоўваецца.
IMG_5058

Advertisements
Categories: Падзеі
  1. Яшчэ няма каментарыяў.
  1. No trackbacks yet.

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: