Галоўная старонка > Падзеі > Дзень Волі ў Атаве

Дзень Волі ў Атаве

6 красавіка 2013 года атаўская мэрыя гасцінна адчыніла дзверы канадыйскім беларусам, якія сабраліся ў гэты дзень на святкаванне 95-х угодкаў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.  Карані свята вядуць да 25-га сакавіка 1918 года, калі пачаўся новы адлік беларускай гісторыі, звязаны з набыццём незалежнасці і цяперашняй Беларусі. Сакавіцкія падзеі 1918 года сталі пачатковай старонкай, якая істотна паспрыяла стварэнню сёняшнюю незалежнай краіны Беларусь.

comman

ivonkaВыступае сп. Івонка Сурвілла

У гэты суботні вясновы вечар сабралася каля 40 чалавек. З прывітальным словам выступіў старшыня атаўскага адзела Згуртавання Беларусаў Канады сп. Петра Мурзёнак. Ён павіншаваў прысутных і зачытаў Зварот Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі сп. Івонкі Сурвілы.   “  Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, віншую Вас з нашым вялікім нацыянальным сьвятам, угодкамі таго слаўнага 25-га Сакавіка 1918 году, калі наш народ абвесьціў незалежнасьць сваёй дзяржавы. У той памятны год мы афіцыйна перасталі быць абарыгенамі Паўночна-Заходняга Краю Расейскай Імпэрыі ды сказалі сьвету, што мы – і толькі мы – маем права гаспадарыць на нашай – спрадвечна нашай – зямлі,» — гаворыцца ў звароце.

valjaСп. Валянціна Шаўчэнка

З віншавальным словам выступіла сп. Валянціна Шаўчэнка, старшыня Згуртавання Беларусаў Канады, якая падкрэсліла значнасць ідэі незалежнасці Беларусі, пераважна ў сёняшніх складаных умовах існавання беларускай дзяржаўнасці, калі свабода не з’яўляецца прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі. Таксама сп. Валянціна выказалася салідарнасць з беларускімі палітвязнямі.

murzСп. Пётра Мурзёнак

Шчыра павіншавала прысутных з нацыянальным святам Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі сп. Івонка Сурвілла. У сваёй прамове сп. Івонка распавяла пра сваю паездку ў Прагу, дзе яна ўдзельнічала ў сустрэчах  беларускіх і чэшскіх палітыкаў, падчас якіх абмяркоўваўся сёняшняя сітуацыя на Беларусі. Сп. Івонка падкрэсліла  неабходнасць данясення да ўсіх зацікаўленых асоб інфармацыі аб сытуацыі ў Беларусі з мэтай паўплывання на будучыню Беларусі, як свабоднай і незалежнай краіны.

Удзельнікі сустрэчы напісалі дыктоўку, прысвечаную 150-м угодкам паўстання Кастуся Каліноўскага.

dictouka

Падчас святочнага канцэрта ўдзельнікі сустрэчы з вялікім задавальненнем паслухалі рамансы ў выкананні Валянціны Шаўчэнка, вершы Юрася Шамецькі, музычныя кампазіцыі ў выкананні дуэта «Кантабіле» (Ўладзя Шамецька – скрыпка, Міхась Рыкаў – гітара). Завяршылі канцэрт чароўныя танцавальныя пары Ірэны і Ўладзіміра Клімковічаў, Агаты Логвін і Аляксея Ціпенкі.

Святкаванне прайшло ўрачыста і, па-сяброўску, прыемна.

dance1Агата Логвін і Аляксей Ціпенка

dance2 Ірэна і Ўладзімір Клімковічы

Advertisements
Categories: Падзеі
  1. Яшчэ няма каментарыяў.
  1. No trackbacks yet.

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: