Галоўная старонка > Падзеі > Зварот Cтаршыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвілы

Зварот Cтаршыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвілы

25-га Сакавіка 2013 г.

Дарагія Суродзічы!

Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, віншую Вас з нашым вялікім нацыянальным сьвятам, угодкамі таго слаўнага 25-га Сакавіка 1918 году, калі наш народ абвесьціў незалежнасьць сваёй дзяржавы. У той памятны год, мы афіцыйна перасталі быць абарыгенамі Паўночна-Заходняга Краю Расейскай Імпэрыі ды сказалі сьвету, што мы – і толькі мы – маем права гаспадарыць на нашай – спрадвечна нашай – зямлі.

Заняло праўда яшчэ больш за 70 гадоў цяжкога змаганьня, пакуль Беларусь сталася сувэрэннай Рэспублікай. Але сёньня, ня гледзячы на здраднікаў, якія перахапілі ўладу, ня гледзячы на змушанае маўчаньне, Беларусь жыве – жыве ў супраціве гвалту над свабодай, над правамі чалавека і нацыі.

Так як мы калісь з году ў год пацяшалі сябе, што ніводная імпэрыя ня вечная і што «загляне сонца і ў наша ваконца», сёньня мы таксама ведаем, што дні ўзурпатара палічаныя і ні яму ні ягоным спонсарам ня ўдасца ўжо сьцерці Беларусь з карты сьвету.

Беларусы — народ цярплівы. Мы цэнім жыцьцё, але мы не
рабы. Няхай дыктатар ня думае, што памяркоўнасьці і цярплівасьці беларусаў няма канца.

Наш народ ня раз выходзіў «шчыльнымі радамі» бараніць сваю зямлю. З Божай дапамогай, ён і гэтым разам абароніць жыцьцё рэспублікі сваёй!

Жыве Беларусь!

Івонка Сурвілла,
Cтаршыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

Advertisements
Categories: Падзеі
  1. Яшчэ няма каментарыяў.
  1. No trackbacks yet.

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

w

Connecting to %s

%d bloggers like this: