Archive

Archive for Люты, 2013

Вечарына беларускай лірыкі, прысьвечаная Дню закаханых

16 лютага 2013 г. у памяшканьні Беларускага грамадзка-рэлігійнага цэнтру Таронта адбылася вечарына беларускай лірыкі, прысьвечаная Дню закаханых. Імпрэза была арганізаваная Згуртаваньнем беларусаў Канады. Са сцены гучалі вершы і песьні на вершы Янкі Купалы, Уладзіміра Караткевіча, Ларысы Геніюш, Рыгора Барадуліна, Яўгеніі Янішчыц, Уладзіміра Някляева, Генадзя Бураўкіна.

Госьцяй вечарыны была беларуская пісьменьніца і паэтэса Вольга Іпатава, якая прачытала некалькі сваіх лірычных вершаў розных гадоў. Пасьля заканчэньня “афіцыйнай” часткі гледачы таксама атрымалі магчымасьць выступіць зь вершам і песьнямі. Многія ахвотна адгукнуліся на гэтую прапанову, прычым узрост выступоўцаў вагаўся ад 10 да 80 гадоў!

7

На вечарыне панавала цёплая, утульная, па-сапраўднаму сямейная атмасфера, якая, зрэшты, вельмі характэрная для ўсіх імпрэзаў, што адбываюцца ў “беларускім доме” Таронта.

http://www.svaboda.org/content/article/24904838.html

4

Чытаць далей…

Categories: Падзеі