Archive

Archive for 2012/07/05

Беларусь на Дні Канады ў Таронта

Як і беларусы, канадцы таксама маюць у першыя дні ліпеня доўгія выходныя. Гэты long weekendтаксама прымеркаваны да дзяржаўнага сьвята — Дня Канады. Яно адзначаецца 1 ліпеня, пачынаючы з 1867 году, у сувязі з падпісаньнем акту аб Брытанскай Паўночнай Амэрыцы і аб’яднаньнем Канады ў адзіную дзяржаву. Гэта ўлюбёнае дзяржаўнае сьвята канадцаў.

Нягледзячы на тое, што прыкладна кожны шосты канадзец нарадзіўся па-за межамі краіны, тут усе без выключэньня называюць сябе канадцамі, часам удакладняючы: канадзец украінскага, нямецкага, расейскага, кітайскага, беларускага або нейкага іншага паходжаньня.

Чытаць далей і болей фотаў

Categories: Падзеі